Архив за 4 апреля, 2012

У кватэры БНФ на экспазіцыі выстава «Адраджэньне»

У штаб-кватэры Партыі БНФ зараз можна пабачыць выставу «Адраджэньне», якая прысьвечана 94-м угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

На выставе прадстаўлены працы розных гадоў на патрыятычную тэматыку мастакоў творчай суполкі “Пагоня”: Алеся Мары, Генадзя Драздова, Віктара Мікіты, Хведара Ладуцькі, Натальлі Белавокай, Уладзіміра Крукоўскага, Алеся Шатэрніка.

Як зазначыў на адкрыцці выставы, 21 сакавіка, адзін з заснавальнікаў БНФ і суполкі “Пагоня” Мікола Купава, выстава будзе адбывацца ня толькі напярэдадні Дня Волі, але і напярэдадні пакараньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні 22 сакавіка, таму ў экспазыцыі шырока прадстаўлена тэма Каліноўскага. Тэкст паводле Партыі БНФ.

(11 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 4 апреля в рубрике Выставки.  |  Прокомментируй!