«Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім
8 чэрвеня ў Арт Сядзібе Радыё Свабода адзначыла 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам з сябрамі і аўтарамі гэтай серыі.
Гл. таксама: Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла» і IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і выступ Лявона Вольскага
На святкаванне юбілея кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды» у Арт Сядзібе прыйшло вельмі шмат людзей. Выступілі дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кніг «Сьлед матылька. Освальд у Менску» і «Прыгоды АРА ў Беларусі»; пісьменнік Уладзімер Арлоў, аўтар кніг «Пакуль ляціць страла» (прэзентаваную тры дні таму ў кнігарні «ЛогвінаЎ») і «Імёны Свабоды»; журналіст Вячаслаў Ракіцкі, аўтар кніг «Беларуская Атлянтыда» і «Сто адрасоў свабоды»; журналіст Ягор Маёрчык, укладальнік дыскаў «Начная чытанка» і «Барды Свабоды»; дызайнэр усіх выданьняў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Генадзь Мацур.
Завяршыў імпрэзу музыка Лявон Вольскі. Экс-вакаліст N.R.M. з’яўляецца аўтарам музычнага праекту «Саўка і Грышка» на радыё Свабода. Вольскі больш за паўгадзіны спяваў песні з «Народнага альбому», праекта «Саўка і Грышка» і інш. Скончылася мерапрыемства пасля песні «Тры чарапахі»…
(20 фота)
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Tags: N.R.M., Арт Сядзіба, Бібліятэка Свабоды, Вольский, Вольскі, Лявон Вольскі, радыё Свабода, свабода, Сядзіба
[…] развіталіся з пляцоўкай на Куйбышава, 22. Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольс…, Святочны канцэрт Піта Паўлава 8 сакавіка ў Арт […]
[…] прэзентацыя аўдыёкніг пісьменніка. Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольс…, Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль […]
[…] Аднак, незважаючы на новую забарону, у трэцяй Арт Сядзібе ўсё ж паспелі правесці два мерапрыемствы. Учора, 5 снежня, у Сядзібе прайшоў Дзень валанцёра. Сёння ж днём стала вядома, што арэндатар скасоўвае дамову, але Аляксандр Крупіна ў паўпадполлі паспеў прэзентаваць караткаметражны фільм «Человек, который провожал поезда» і трэйлер да караткаметражнага фільму пра гурт AMAROKA. Гл. таксама: Моладзь развіталася з Арт Сядзібай 12 ліпеня і «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольс… […]
[…] таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольс…, «Вясна» презентовала две книги: «За права на выбар» и […]