Вакаліст украінскага гурта «Фіолет» Сяргей Мартынюк (Колос) выступіў 16 лютага ў Мінску і прэзентаваў свой другі сольны альбом «Дельфіни».
Гл. таксама: «Ляпіс Трубяцкі» прэзентаваў беларускамоўны альбом у Вільні
Лірычныя ноты з Луцка, «Грай» і, канешне, «Мейсца пакуты» як заўсёды спадабаліся беларускім слухачам, таму што не кожны беларускі спявак так валодае нашай роднай мовай, як госць з Валыні. Амаль усе песні спавяла маленькая зала клуба «Графіці».
(14 фота) Смотреть далее »
Belarusian News Photos. Опубликовано 17 февраля в рубрике Культура. | Прокомментируй!
15 кастрычніка ў клубе RE:PUBLIC прайшоў першы шчыры фестываль «Зробім лепш!». На канцэрце, які арганізавалі ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» і «Арт Сядзіба», выступілі гурты Navi, HURMA, Vinsent i AMAROKA.
Гл. таксама: Группа NAVI презентовала в Граффити новый клип, У новым памяшканні Арт Сядзібы адбылося першае мерапрыемства і «Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт»
Першымі выступілі гурты Navi і HURMA, а затым рэпер Vinsent і беларускія панк-рокеры AMAROKA. Шчыры фестываль для Вінсэнта стаў сапраўдным вяртаннем: вядомы рэпер доўгі час не выступаў у Беларусі на вялікіх пляцоўках.
Фішкай «Шчырага фестывалю» стала сапраўдная шчырасць арганізатараў: ўваход на мерапрыемства быў вольны. Як паведамляе Арт Сядзіба, на ўсе «шчырыя канцэрты» (а яны будуць працягвацца) ўваход будзе цалкам вольным. Абмежаваннем можа стаць толькі змяшчальнасць клуба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць клубная каса. У ёй кожны наведнік, калі яму падабаецца мерапрыемства і гурты, якія выступаюць, можа па ўласнаму жаданню купіць на гэты канцэрт любую колькасць квіткоў фіксаванага кошту — 50 тысяч. Грошы за квіткі ідуць на арганізацыю наступных мерапрыемстваў.
(17 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 16 октября в рубрике Культура. | Один комментарий
9 кастрычніка ў новым памяшканні «Арт Сядзібы» па адрасе зав. Інструментальны, 6 адбылося першае мерапрыемства: «Моўная сустрэча» з Вінцуком Вячоркай.
Гл. таксама: Моладзь развіталася з Арт Сядзібай 12 ліпеня (лета 2012 года), У зачыненай Арт Сядзібе ўсё ж паспелі правесці два мерапрыемствы (зіма 2012 года) і «Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт» (2013 год)
Гэтым разам з Вінцуком Вячоркай моладзь разбіралася з беларускім іменасловам. Спадар Вінцук адказваў на практычныя пытанні тых, хто мяняе пашпарт, рэгіструе нараджэнне дзіцяці, падпісвае пагадненне, вядзе дакументацыю. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, ці розныя імёны Дзмітрый і Зміцер, Аляксандр і Алесь, Кацярына і Кася, і ці ўсе яны афіцыйныя. Таксама разабраліся з іншымі моўнымі пытаннямі.
Пазней у новай «Арт Сядзібе» будуць ладзіцца творчыя сустрэчы, сэмінары, трэнінгі, кінапаказы і кватэрнікі. А таксама, як і раней, «Арт Сядзіба» будзе ладзіць канцэрты і фэстывалі.
(8 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 10 октября в рубрике Культура. | Один комментарий
«Арт Сядзіба» разам з партнёрскімі рухамі правяла 26 траўня ў клубе «RE:PUBLIС» «Сапраўдны беларускі канцэрт», каб прадставіць творчасць маладой генерацыі беларускамоўнай плыні айчыннага року.
(На фота: Зміцер Афанасенка, AMAROKA)
Перад канцэртам было шмат скептычных меркаванняў наконт таго, ці збяруцца слухачы ў гэты выхадны дзень, ці будзе запоўненая зала клуба? Усе перасцярогі былі дарэмнымі: слухачы дружна завіталі на цікавы канцэрт, арганізатары якога абяцалі шмат пазітыву, новай музыкі і драйву.
Музычная частка «Сапраўднага беларускага канцэрта» распачалася прэм’ерай міні-альбома гурта «Green Pills» «Шызафрэнія». Гэты малады калектыў і іх хіты ужо дастаткова вядомыя сярод слухачоў, сведчаннем чаго стала бурная іх рэакцыя на музычныя творы з новага аднаймённага альбому, які быў прадстаўлены выдаўцамі ў дзень канцэрта. Многія з тых, хто апладзіраваў такім песням «Green Pills», як «К.С.», «Што будзе заўтра», «Падарожжа ў вясну» адзначылі, што маладыя музыканты больш схільныя да альтэрнатыўнай музыкі і яскрава сацыяльных тэкстаў, да эмацыянальнай падачы сваіх музычных твораў. Смотреть далее »
Belarusian News Photos. Опубликовано 27 мая в рубрике Культура. | Один комментарий
6 снежня павінна было адбыцца народнае адкрыццё Арт Сядзібы па новым, ужо трэцім, адрасе. Нажаль, як паведамілі прадстаўнікі культурнай пляцоўкі ў сацыяльных сетках, іх новых арэндатараў запрэсавалі, арэндатары скасоўваюць дамову і забаранілі мерапрыемствы ў памяшканні.
Аднак, незважаючы на новую забарону, у трэцяй Арт Сядзібе ўсё ж паспелі правесці два мерапрыемствы. Учора, 5 снежня, у Сядзібе прайшоў Дзень валанцёра. Сёння ж днём стала вядома, што арэндатар скасоўвае дамову, але Аляксандр Крупіна ў паўпадполлі паспеў прэзентаваць караткаметражны фільм «Человек, который провожал поезда» і трэйлер да караткаметражнага фільму пра гурт AMAROKA.
Гл. таксама: Моладзь развіталася з Арт Сядзібай 12 ліпеня і «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім
Першая Арт Сядзіба адычынілася 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня Павал Белавус атрымаў загад да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займала творчая ўстанова.
Наступнае памяшканне Сядзіба арандавала па праспекце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасня канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканне.
Новая доўгатэрменовая дамова на 3 памяшканне была падпісана 20 лістапада і была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак сёння, 6 снежня, Павал Белавус атрымаў загад аб скасаванні дамовы з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстримальной ситуацией». Афіцыйна ж памяшканне «нужно для собственных нужд ОАО «Сукно»».
(10 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 6 декабря в рубрике Культура. | Один комментарий
12 ліпеня сябры Арт Сядзібы развіталіся з пляцоўкай на Куйбышава, 22. Але, як кажуць гаспадары незалежнай АРТ-прасторы, «гэта не канец, дакладна, не канец, будзе новая Арт Сядзіба ў новай форме, але гэта будзе трошкі пазней!»
Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Святочны канцэрт Піта Паўлава 8 сакавіка ў Арт Сядзібе, Кватэрнік-закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя ў Арт Сядзібе
«Арт Сядзіба» — гэта адкрытая культурная пляцоўка на мапе гораду, якая існуе менш за год, але паспела правесці сотню мерапрыемстваў. Знаходзіццалася па адрасе Мінск, Куйбышава 22, гандлёвы дом «Гарызонт», другі паверх. Уласнікі вырашылі разарваць дамову аб арэндзе, хоць яна дзейнічала да лістапада: Згодна з даручэннем арэндадаўцы ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер» Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Амарока” павінна да 23 ліпеня пакінуць памяшканне.
На трошкі сумнай вечарыне выступілі Паліна Рэспубліка, Федзя Жывалеўскі (гурт «Голая Манашка»), Яўген Змушка (гурт «Мутнаевока»), Алесь Сьнег (паэт), гурты «Green Pills», «AMAROKA» і «РЭХА».
Сёння паслухаць музыкаў і апошні раз наведаць Арт Сядзібу на старым, звыклым, месцы прыйшлі дзясяткі чалавек: хлопцы і дзяўчаткі; дваццацігадовыя і тыя, каму па пашпарце ля 30, але самаадчуванне на дзесяць год менш…
(23 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 12 июля в рубрике Культура. | 3 комментария
8 чэрвеня ў Арт Сядзібе Радыё Свабода адзначыла 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам з сябрамі і аўтарамі гэтай серыі.
Гл. таксама: Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла» і IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і выступ Лявона Вольскага
На святкаванне юбілея кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды» у Арт Сядзібе прыйшло вельмі шмат людзей. Выступілі дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кніг «Сьлед матылька. Освальд у Менску» і «Прыгоды АРА ў Беларусі»; пісьменнік Уладзімер Арлоў, аўтар кніг «Пакуль ляціць страла» (прэзентаваную тры дні таму ў кнігарні «ЛогвінаЎ») і «Імёны Свабоды»; журналіст Вячаслаў Ракіцкі, аўтар кніг «Беларуская Атлянтыда» і «Сто адрасоў свабоды»; журналіст Ягор Маёрчык, укладальнік дыскаў «Начная чытанка» і «Барды Свабоды»; дызайнэр усіх выданьняў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Генадзь Мацур.
Завяршыў імпрэзу музыка Лявон Вольскі. Экс-вакаліст N.R.M. з’яўляецца аўтарам музычнага праекту «Саўка і Грышка» на радыё Свабода. Вольскі больш за паўгадзіны спяваў песні з «Народнага альбому», праекта «Саўка і Грышка» і інш. Скончылася мерапрыемства пасля песні «Тры чарапахі»…
(20 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 8 июня в рубрике Культура. | 4 комментария