IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і выступ Лявона Вольскага

У Палацы культуры МТЗ 17 снежня праходзіць чацвёрты Устаноўчы З’езд Партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».

На З’ездзе зацверджваюць стратэгію дзеянняў БХД на 2012-2013 гады, выбіраюць новае кіраўніцтва (чакаюцца змены), рыхтуюць дакументы на рэгістрацыю, вырашаюць пытанне ўдзелу ці не ўдзелу БХД у палітычных кампаніях.

На З’езд запрошаныя іерархі и святары хрысціянскіх цэркваў, лідары беларускай апазіцыі, кіраўнікі грамадскіх рухаў. Дэвіз З’езду: «Народная партыя з хрысціянскім сэрцам!»

З канцэртам у падтрымку палітвязняў выступіў Лявон Вольскі, але не абайшлося без праблем. Пасля малітвы ў зале пагасла святло. Выйшлі прадстаўнікі БХД і сказалі, што дырэктар забараніў выступ, хоць арэнда зала і аплочана да 19.00

Спачатку Вольскі з другім гітарыстам сыгарлі «Тры чарапахі» і сышлі за кулісы. Але вярнуліся праз паўхвіліны і адыгралі яшчэ каля пяці песен. Пражэктары не свяцілі на Лявона Вольскага падчас выступу. Мікрафон таксама, кажуць, не працаваў. Як гэта было на фотаздымках ніжэй.


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

НОВЫЯ ФОТЫ:


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Tags: , , , , ,

Один комментарий к “IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і выступ Лявона Вольскага”

  1. «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім | Belarusian News Photos сказал :

    […] […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: