Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла»
У кнігарні «ЛогвінаЎ» 5 чэрвеня Ўладзімер Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку». Новая кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
«Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў Арлова на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і пры вогнішчах, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.
Гл. таксама: Генадзь Бураўкін справіў 75-годдзе ў галерэі «Ў»
Ва ўтульную кнігарню на прэзентацыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі Ўладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Зьміцер Падбярэскі, Зьміцер Бартосік, Адам Глобус і Валянцін Акудовіч. А па правую руку ад Арлова сядзеў кіраўнік беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук, які выступіў з пранікнёнымі словамі да публікі.
Таксама ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 6 чэрвеня адбудзецца уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2011 год. Лаўрэат — Аляксандр Лукашук з кнігай “Палёт матылька. Освальд у Менску” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”). У імпрэзе возьме ўдзел Алесь Аркуш і Аляксандр Лукашук. А 7 чэрвеня “Бібліятэка “Свабоды” святкуе сваё 10-годдзе і запрашае публіку на прэзентацыю новай кнігі “Слоўнік Свабоды”.
(8 фота)
Tags: Аляксандр Лукашук, Арлоў, Бібліятэка Свабоды, галерэя Ў, Зьміцер Бартосік, Логвінаў, Некляев, Някляеў, Орлов, Пакуль ляціць страла
[…] разам з сябрамі і аўтарамі гэтай серыі. Гл. таксама: Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціц… і IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская […]
[…] У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада, ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла прэзентацыя дыскаў з аўдыёкнігамі пісьменніка. У аўдыёверсіі выдадзены раман “Чорны замак Альшанскі” і аповесці «Ладдзя роспачы», «Чазенія», «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль» Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціц… […]