Posts Tagged ‘Зьміцер Бартосік’

На імпрэзе да народзінаў Караткевіча Лявон Вольскі даў джазу

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада, ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пры поўнай залі людзей прайшла прэзентацыя дыскаў з аўдыёкнігамі пісьменніка. У аўдыёверсіі выдадзены раман “Чорны замак Альшанскі” і аповесці «Ладдзя роспачы», «Чазенія», «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль»

Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла»

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы, памёр 25 ліпеня 1984 года.

На прэзентацыі выступілі вядомыя беларускія літаратары, а таксама майстры жывога слова. Вялікую музычную частку ж падрыхтавалі Лявон Вольскі, Зьміцер Бартосік, Павел Аракелян са сваім джаз-бэндам The Outsiders і Юры Дзьмітрыеў з гурта «Троіца».

Лявон Вольскі, Павел Аракелян і гітарыст далі зусім незвычайны выступ: яны адыгралі любімыя песні (напрыклад, «Сонца нам дапаможа») у новай, джазавай (!), аранжыроўцы. А Аракелян паўжартам прапанаваў клікаць музыкаў граць на вяселлі.

(14 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 26 ноября в рубрике Культура.  |  Один комментарий

Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла»

У кнігарні «ЛогвінаЎ» 5 чэрвеня Ўладзімер Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку». Новая кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

«Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў Арлова на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і пры вогнішчах, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.

Гл. таксама: Генадзь Бураўкін справіў 75-годдзе ў галерэі «Ў»

Ва ўтульную кнігарню на прэзентацыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі Ўладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Зьміцер Падбярэскі, Зьміцер Бартосік, Адам Глобус і Валянцін Акудовіч. А па правую руку ад Арлова сядзеў кіраўнік беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук, які выступіў з пранікнёнымі словамі да публікі.

Таксама ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 6 чэрвеня адбудзецца уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2011 год. Лаўрэат — Аляксандр Лукашук з кнігай “Палёт матылька. Освальд у Менску” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”). У імпрэзе возьме ўдзел Алесь Аркуш і Аляксандр Лукашук. А 7 чэрвеня “Бібліятэка “Свабоды” святкуе сваё 10-годдзе і запрашае публіку на прэзентацыю новай кнігі “Слоўнік Свабоды”.

(8 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 5 июня в рубрике Культура.  |  2 комментария