Posts Tagged ‘Некляев’

Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла»

У кнігарні «ЛогвінаЎ» 5 чэрвеня Ўладзімер Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку». Новая кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

«Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў Арлова на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і пры вогнішчах, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.

Гл. таксама: Генадзь Бураўкін справіў 75-годдзе ў галерэі «Ў»

Ва ўтульную кнігарню на прэзентацыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі Ўладзімер Някляеў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Зьміцер Падбярэскі, Зьміцер Бартосік, Адам Глобус і Валянцін Акудовіч. А па правую руку ад Арлова сядзеў кіраўнік беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук, які выступіў з пранікнёнымі словамі да публікі.

Таксама ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 6 чэрвеня адбудзецца уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2011 год. Лаўрэат — Аляксандр Лукашук з кнігай “Палёт матылька. Освальд у Менску” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”). У імпрэзе возьме ўдзел Алесь Аркуш і Аляксандр Лукашук. А 7 чэрвеня “Бібліятэка “Свабоды” святкуе сваё 10-годдзе і запрашае публіку на прэзентацыю новай кнігі “Слоўнік Свабоды”.

(8 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 5 июня в рубрике Культура.  |  2 комментария