Колос прывёз у Мінск другі сольны альбом «Дельфіни»
Вакаліст украінскага гурта «Фіолет» Сяргей Мартынюк (Колос) выступіў 16 лютага ў Мінску і прэзентаваў свой другі сольны альбом «Дельфіни».
Гл. таксама: «Ляпіс Трубяцкі» прэзентаваў беларускамоўны альбом у Вільні
Лірычныя ноты з Луцка, «Грай» і, канешне, «Мейсца пакуты» як заўсёды спадабаліся беларускім слухачам, таму што не кожны беларускі спявак так валодае нашай роднай мовай, як госць з Валыні. Амаль усе песні спавяла маленькая зала клуба «Графіці».
(14 фота)
Перад выступам Колоса малады беларускі паэт Алесь Сьнег прачытаў свае вершы:
«Колос, бадай, другі пасля Вакарчука ўкраінец, які прымушае спяваць беларусаў па-украінску. Дзякуй!», — зазначыла пасля канцэрту глядачка Анастасія Асіеўская.
Фота: Антон Сурапін
Тэкст: Арт Сядзіба
Tags: Алесь Сьнег, Арт Сядзіба, Графіці, Колос, Сяргей Мартынюк (Колос), Фіолет