Лірычныя ноты з Луцка, «Грай» і, канешне, «Мейсца пакуты» як заўсёды спадабаліся беларускім слухачам, таму што не кожны беларускі спявак так валодае нашай роднай мовай, як госць з Валыні. Амаль усе песні спавяла маленькая зала клуба «Графіці».
У Дзень абаронцы Айчыны здаровыя лосі з IQ48 адыгралі паўнавартасны канцэрт у паб-клубе “Графіці”, дзе прадставілі свой апошні альбом “HMR” у электрычнасьці. А індзі-падрымку гурту забяспечыў гурт Green Fence Band. Дарэчы, «Зялёная агароджа» і пачала вечар.
Пад Green Fence Band прысутныя ў клубе трошкі адпачылі пасля святочнага працоўнага дню ды пачалі разагравацца. IQ48 засталося толькі дадаць пару, што цудоўна атрымалася зрабіць! Смотреть далее »