«Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт»

«Арт Сядзіба» разам з партнёрскімі рухамі правяла 26 траўня ў клубе «RE:PUBLIС» «Сапраўдны беларускі канцэрт», каб прадставіць творчасць маладой генерацыі беларускамоўнай плыні айчыннага року.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-14
(На фота: Зміцер Афанасенка, AMAROKA)

Перад канцэртам было шмат скептычных меркаванняў наконт таго, ці збяруцца слухачы ў гэты выхадны дзень, ці будзе запоўненая зала клуба? Усе перасцярогі былі дарэмнымі: слухачы дружна завіталі на цікавы канцэрт, арганізатары якога абяцалі шмат пазітыву, новай музыкі і драйву.

Музычная частка «Сапраўднага беларускага канцэрта» распачалася прэм’ерай міні-альбома гурта «Green Pills» «Шызафрэнія». Гэты малады калектыў і іх хіты ужо дастаткова вядомыя сярод слухачоў, сведчаннем чаго стала бурная іх рэакцыя на музычныя творы з новага аднаймённага альбому, які быў прадстаўлены выдаўцамі ў дзень канцэрта. Многія з тых, хто апладзіраваў такім песням «Green Pills», як «К.С.», «Што будзе заўтра», «Падарожжа ў вясну» адзначылі, што маладыя музыканты больш схільныя да альтэрнатыўнай музыкі і яскрава сацыяльных тэкстаў, да эмацыянальнай падачы сваіх музычных твораў.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-01

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-02

Своеасаблівым адкрыццём гэтага канцэрта стала прэзентацыя кліпа «Шызафрэнія», які толькі што з’явіўлся для прагляду ў інтэрнэце. Гэты відэа-твор стаў рэальнасцю дзякуючы супрацоўнікам студыі «КАПКАНFilm». Новы кліп ад гурта «Green Pills» уразіў глядачоў экспрэсіяй, наватарствам у перадачы чалавечых эмоцый і якасцю запісу кампазіцыі, якая гучала не праста фірмова, але была стоадсоткавай ілюстрацыяй відэашэрагу.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-03

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-04

Другім ўдзельнікам «Сапраўднага беларускага канцэрта» стаў гурт «ili-ili», некаторыя ўдзельнікі якога працуюць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Ды вось, гэтым разам музыкі-акторы прадставілі сваю першую беларускамоўную праграму, якую яны стварылі пад час гастрольных вандровак ў Францыю. Менавіта там, далёка ад Радзімы, у іх з’явілася сапраўдная патрэба ў спевах на роднай мове, якую яны ўвасобілі ў некалькі кампазіцыях, што прагучалі на гэтым канцэрце.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-05

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-06

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-07

У сваіх песнях, аранжыроўках да іх музыканты «ili-ili» ідуць ад рок-н-рола ў бок і панка, выкарыстоўваючы яшчэ шмат стылістычных адгалінаванняў. Атрымліваецца даволі цікавы сплаў гітарнага гуку, лірычных, а часам і кабарэтных мелодый, а таксама шчырага шматгалоснага спеву, які захапляў слухачоў так, што тыя былі рады падпяваць артыстам.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-08

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-09

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-10

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-11

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-12

Так было, калі гучалі такія песні, як «Будзе як будзе», «Караблі», «V.V.», на які, дарэчы, быў прадстаўлены відэа-кліп. Гэтая праца ўжо мае ратацыю на тэлебачанні. А вось іх новы кліп на песню «Танчыць» стаў яшчэ адным прыемным сюрпрызам ад выканаўцаў і арганізатараў гэтага канцэрта. Гэтая музычная стужка была створана на студыі «Ideas» і стала пераможцам конкурса віда-кліпаў «КЛІПзаМОВА», які праводзіўся «Арт Сядзібай» і відэастудыяй «Ideas». У ей можна адзначыць цікавы сцэнар і ўдзел у здымках вядомых беларускіх акцёраў. Напрыклад, заслужанай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік і іншых актораў-купалаўцаў. Трэба адзначыць, што і кліп, і жывое выкананне гэтай кампазіцыі надалі такога імпэту слухачам, што тыя доўга не пускалі музыкантаў са сцэны і скандзіравалі «Яшчэ!»

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-13

Гурт «AMAROKA», які завяршаў «Сапраўдны беларускі канцэрт», быў мне вядомы па іх дэбютніку «PULS» выступленню гурта на «Амбасовішчы-2011». Тады гэты малады, перспектыўны гурт даваў больш надзей на будучыню, чым уражваў. Але прайшоў час і надзеі спраўдзіліся. Можна смела канстатаваць: гурт «AMAROKA» пераўтварыўся ў моцны канцэртны калектыў аднадумцаў, якія гатовыя да штурму вялікіх канцэртных пляцовак. Галоўная дзеючая асоба гурта — вакаліст і гітарыст Зміцер Афанасенка смела бярэ на сябе ролю фронтмэна, дырыжыруе не толькі ў музычным плане, але і ўсім шоў, якое абываецца на сцэне.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-15

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-16

Гэтым разам музыкі «AMAROKA» прэзентавалі ў «RE:PUBLIС» свой апошні альбом «PASTKA». Камапазіцыі з яго «Штучны свет», «Панк-рок назаўжды!», «Аўтамат» відавочна ўжо добра знаёмы слухачам з інтэртнэту. Таму яны прыязна сустракалі новую працу маладых, але ужо вопытных музыкаў. І музыка гурта, і спевы Змітра надалі столькі імпэту слухачам, што многія з іх выйшлі на сцэну і разам з гуртом «AMAROKA» заспявалі фінальную кампазіцыію канцэрта.

Sapdaudni-Belaruski-kancert-Art-Syadziba-17

Карціна гэтай музычнай падзеі — «Сапраўднага беларускага канцэрта» не была б поўнай, калі б арганізатары яго разам з праектам дабрачынных аўкцыёнаў «MаеСэнс» на ім не абвясцілі супольную дабрачынную акцыю па збору сродкаў на будаўніцтва новага дзіцячага хоспісу. Музыканты і слухачы актыўна набывалі значкі суполкі «МаеСэнс», ахвяруючы сродкі на гэтую высакародную справу.

Тэкст: Анатоль Мяльуй, Новы час
Фота: Антон Сурапін

Tags: , , , , , ,

Один комментарий к “«Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт»”

  1. У новым памяшканні Арт Сядзібы адбылося першае мерапрыемства | Belarusian News Photos сказал :

    […] ж паспелі правесці два мерапрыемствы (зіма 2012 года) і «Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт» (2013 […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: