«Арт Сядзіба» разам з партнёрскімі рухамі правяла 26 траўня ў клубе «RE:PUBLIС» «Сапраўдны беларускі канцэрт», каб прадставіць творчасць маладой генерацыі беларускамоўнай плыні айчыннага року.
(На фота: Зміцер Афанасенка, AMAROKA)
Перад канцэртам было шмат скептычных меркаванняў наконт таго, ці збяруцца слухачы ў гэты выхадны дзень, ці будзе запоўненая зала клуба? Усе перасцярогі былі дарэмнымі: слухачы дружна завіталі на цікавы канцэрт, арганізатары якога абяцалі шмат пазітыву, новай музыкі і драйву.
Музычная частка «Сапраўднага беларускага канцэрта» распачалася прэм’ерай міні-альбома гурта «Green Pills» «Шызафрэнія». Гэты малады калектыў і іх хіты ужо дастаткова вядомыя сярод слухачоў, сведчаннем чаго стала бурная іх рэакцыя на музычныя творы з новага аднаймённага альбому, які быў прадстаўлены выдаўцамі ў дзень канцэрта. Многія з тых, хто апладзіраваў такім песням «Green Pills», як «К.С.», «Што будзе заўтра», «Падарожжа ў вясну» адзначылі, што маладыя музыканты больш схільныя да альтэрнатыўнай музыкі і яскрава сацыяльных тэкстаў, да эмацыянальнай падачы сваіх музычных твораў. Смотреть далее »
Belarusian News Photos. Опубликовано 27 мая в рубрике Культура. | Один комментарий
12 ліпеня сябры Арт Сядзібы развіталіся з пляцоўкай на Куйбышава, 22. Але, як кажуць гаспадары незалежнай АРТ-прасторы, «гэта не канец, дакладна, не канец, будзе новая Арт Сядзіба ў новай форме, але гэта будзе трошкі пазней!»
Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Святочны канцэрт Піта Паўлава 8 сакавіка ў Арт Сядзібе, Кватэрнік-закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя ў Арт Сядзібе
«Арт Сядзіба» — гэта адкрытая культурная пляцоўка на мапе гораду, якая існуе менш за год, але паспела правесці сотню мерапрыемстваў. Знаходзіццалася па адрасе Мінск, Куйбышава 22, гандлёвы дом «Гарызонт», другі паверх. Уласнікі вырашылі разарваць дамову аб арэндзе, хоць яна дзейнічала да лістапада: Згодна з даручэннем арэндадаўцы ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер» Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Амарока” павінна да 23 ліпеня пакінуць памяшканне.
На трошкі сумнай вечарыне выступілі Паліна Рэспубліка, Федзя Жывалеўскі (гурт «Голая Манашка»), Яўген Змушка (гурт «Мутнаевока»), Алесь Сьнег (паэт), гурты «Green Pills», «AMAROKA» і «РЭХА».
Сёння паслухаць музыкаў і апошні раз наведаць Арт Сядзібу на старым, звыклым, месцы прыйшлі дзясяткі чалавек: хлопцы і дзяўчаткі; дваццацігадовыя і тыя, каму па пашпарце ля 30, але самаадчуванне на дзесяць год менш…
(23 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 12 июля в рубрике Культура. | 3 комментария
Беларускі фолк-гурт UNIA, якi выпусцiу ў 2008 годзе свой першы альбом «Dolam», вярнуўся да актыўнай працы. 15 сакавіка UNIA выступіла ў паб-клюбе Графіці. Былі песні як з альбома Dolam, так і менш вядомыя кампазіцыі.
Акрамя звычайнай канцэртнай праграмы музыкі правялі і конкурсы для сваіх слухачоў. У першым, напрыклад, трэба было спець песню, якую гурт граў да конкурса, а пасля ўсе высвятлялі, хто з трох маладых хлопцаў лепш за ўсіх спеў. Пераможца атрымаў суколку ад гурта. У другім конкурсе трэба было прыдумаць вясновы верш пра гурт ці аднаго з яго ўдзельнікаў…
Гл. таксама: Кватэрнік-закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя ў Арт Сядзібе і IQ48 і Green Fence Band адыгралі ў Графіці 23 лютага
У сувязі з некаторымі абставінамі, пасля выпуску дэбютнай кружэлкі на лэйбле «BMA Group» калектыў стаў весці больш пасіўную дзейнасць, не было новых рэлізаў, часткова змяніўся склад. Але ў студзені 2012 года ў групу вярнулася вакалістка Дар’я Трубина, бас-гітарыст Павел Палонскі, бубнач Вячаслаў Нарэйка. Зараз UNIA рэпеціруе, актыўна займаецца звядзеннем новага, другога па ліку студыйнага альбома, які пакуль яшчэ не атрымаў афіцыйнай назвы, але перамовы з лэйбламі аб выданні дыска ўжо вядуцца. Так што зусім хутка група парадуе слухачоў абоймай новых, ужо больш магутных, забойных кампазіцый!
На разагрэве выступаў гурт Green Pills.
(23 фото) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 15 марта в рубрике Культура. | 5 комментариев
25 студзеня адбылося ўрачыстае закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя.
Закрыццё было больш падобна на сяброўскі кватэрнік, дзе выступілі гурты ZnaROCK і Green pills, а таксама Сяргей Башлыкевіч.
Падчас імпрэзы праходзілі конкурсы, дзе пераможцы маглі атрымаць саколку з партрэтам Алеся Бяляцкага. Кава, гарбатка і печыва таксама паспрыялі ўтульнасці атмасферы. Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 26 января в рубрике Культура. | 8 комментариев