Фолк-гурт UNIA выступіў у Графіці 15 сакавіка

Беларускі фолк-гурт UNIA, якi выпусцiу ў 2008 годзе свой першы альбом «Dolam», вярнуўся да актыўнай працы. 15 сакавіка UNIA выступіла ў паб-клюбе Графіці. Былі песні як з альбома Dolam, так і менш вядомыя кампазіцыі.

Акрамя звычайнай канцэртнай праграмы музыкі правялі і конкурсы для сваіх слухачоў. У першым, напрыклад, трэба было спець песню, якую гурт граў да конкурса, а пасля ўсе высвятлялі, хто з трох маладых хлопцаў лепш за ўсіх спеў. Пераможца атрымаў суколку ад гурта. У другім конкурсе трэба было прыдумаць вясновы верш пра гурт ці аднаго з яго ўдзельнікаў…

Гл. таксама: Кватэрнік-закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя ў Арт Сядзібе і IQ48 і Green Fence Band адыгралі ў Графіці 23 лютага

У сувязі з некаторымі абставінамі, пасля выпуску дэбютнай кружэлкі на лэйбле «BMA Group» калектыў стаў весці больш пасіўную дзейнасць, не было новых рэлізаў, часткова змяніўся склад. Але ў студзені 2012 года ў групу вярнулася вакалістка Дар’я Трубина, бас-гітарыст Павел Палонскі, бубнач Вячаслаў Нарэйка. Зараз UNIA рэпеціруе, актыўна займаецца звядзеннем новага, другога па ліку студыйнага альбома, які пакуль яшчэ не атрымаў афіцыйнай назвы, але перамовы з лэйбламі аб выданні дыска ўжо вядуцца. Так што зусім хутка група парадуе слухачоў абоймай новых, ужо больш магутных, забойных кампазіцый!

На разагрэве выступаў гурт Green Pills.

(23 фото)


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Tags: , , ,

5 комментариев к “Фолк-гурт UNIA выступіў у Графіці 15 сакавіка”

  1. Гурт «UNIA» зайграе ў Графіці 15 сакавіка | Belarusian News Photos сказал :

    […] Глядзі фоты з канцэрта! […]

  2. Аляксей сказал :

    Файны гурт, файныя здымкі, толькі вось пытанне, а што там за такі мужычок з ціхарскай камерай, цікава?))

  3. Антон Суряпин сказал :

    Аляксей, іх там было мо чалавека 2-3 з відэа: проста гурт даўно не выступаў, вось сябры іх і здымалі, я так думаю.

  4. На «Цукеркавым фэсце» выступили группы Unia и Маланка Orchestra | Belarusian News Photos сказал :

    […] См. также: «Цукеркавы фэст» прошел в Ивенце 16 июня, Фолк-гурт UNIA выступіў у Графіці 15 сакавіка, Минский фестиваль огня: День первый и […]

  5. Пятро сказал :

    Green Pills спадабаліся. Нармал пацаны валят!

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: