«Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт»
«Арт Сядзіба» разам з партнёрскімі рухамі правяла 26 траўня ў клубе «RE:PUBLIС» «Сапраўдны беларускі канцэрт», каб прадставіць творчасць маладой генерацыі беларускамоўнай плыні айчыннага року.
(На фота: Зміцер Афанасенка, AMAROKA)
Перад канцэртам было шмат скептычных меркаванняў наконт таго, ці збяруцца слухачы ў гэты выхадны дзень, ці будзе запоўненая зала клуба? Усе перасцярогі былі дарэмнымі: слухачы дружна завіталі на цікавы канцэрт, арганізатары якога абяцалі шмат пазітыву, новай музыкі і драйву.
Музычная частка «Сапраўднага беларускага канцэрта» распачалася прэм’ерай міні-альбома гурта «Green Pills» «Шызафрэнія». Гэты малады калектыў і іх хіты ужо дастаткова вядомыя сярод слухачоў, сведчаннем чаго стала бурная іх рэакцыя на музычныя творы з новага аднаймённага альбому, які быў прадстаўлены выдаўцамі ў дзень канцэрта. Многія з тых, хто апладзіраваў такім песням «Green Pills», як «К.С.», «Што будзе заўтра», «Падарожжа ў вясну» адзначылі, што маладыя музыканты больш схільныя да альтэрнатыўнай музыкі і яскрава сацыяльных тэкстаў, да эмацыянальнай падачы сваіх музычных твораў. Смотреть далее »