«Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім
8 чэрвеня ў Арт Сядзібе Радыё Свабода адзначыла 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам з сябрамі і аўтарамі гэтай серыі.
Гл. таксама: Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла» і IV З’езд партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і выступ Лявона Вольскага
На святкаванне юбілея кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды» у Арт Сядзібе прыйшло вельмі шмат людзей. Выступілі дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, аўтар кніг «Сьлед матылька. Освальд у Менску» і «Прыгоды АРА ў Беларусі»; пісьменнік Уладзімер Арлоў, аўтар кніг «Пакуль ляціць страла» (прэзентаваную тры дні таму ў кнігарні «ЛогвінаЎ») і «Імёны Свабоды»; журналіст Вячаслаў Ракіцкі, аўтар кніг «Беларуская Атлянтыда» і «Сто адрасоў свабоды»; журналіст Ягор Маёрчык, укладальнік дыскаў «Начная чытанка» і «Барды Свабоды»; дызайнэр усіх выданьняў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» Генадзь Мацур.
Завяршыў імпрэзу музыка Лявон Вольскі. Экс-вакаліст N.R.M. з’яўляецца аўтарам музычнага праекту «Саўка і Грышка» на радыё Свабода. Вольскі больш за паўгадзіны спяваў песні з «Народнага альбому», праекта «Саўка і Грышка» і інш. Скончылася мерапрыемства пасля песні «Тры чарапахі»…
(20 фота) Смотреть далее »