На імпрэзе да народзінаў Караткевіча Лявон Вольскі даў джазу

У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада, ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пры поўнай залі людзей прайшла прэзентацыя дыскаў з аўдыёкнігамі пісьменніка. У аўдыёверсіі выдадзены раман “Чорны замак Альшанскі” і аповесці «Ладдзя роспачы», «Чазенія», «Сівая легенда» і «Цыганскі кароль»

Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Уладзімер Арлоў прэзентаваў новую кнігу «Пакуль ляціць страла»

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы, памёр 25 ліпеня 1984 года.

На прэзентацыі выступілі вядомыя беларускія літаратары, а таксама майстры жывога слова. Вялікую музычную частку ж падрыхтавалі Лявон Вольскі, Зьміцер Бартосік, Павел Аракелян са сваім джаз-бэндам The Outsiders і Юры Дзьмітрыеў з гурта «Троіца».

Лявон Вольскі, Павел Аракелян і гітарыст далі зусім незвычайны выступ: яны адыгралі любімыя песні (напрыклад, «Сонца нам дапаможа») у новай, джазавай (!), аранжыроўцы. А Аракелян паўжартам прапанаваў клікаць музыкаў граць на вяселлі.

(14 фота)

Зьміцер Бартосік:

.

Андрэй Каляда:

.

.

.

Адам Глобус:

Лявон Вольскі:

Павел Аракелян:

.

.

.

Tags: , , , , ,

Один комментарий к “На імпрэзе да народзінаў Караткевіча Лявон Вольскі даў джазу”

  1. Ляксей сказал :

    Файныя фоткі, назва артыкула таксама спадабалася)) Калі б такога пазітыву было па-болей…

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: