Архив за 22 декабря, 2012

В Минске начали продавать живые елки

22 декабря по всему Минску открылись почти 150 площадок для продажи новогодних елей. Новогодних красавиц можно найти и подешевле — около 45 тысяч рублей, и подороже — до 115 тысяч, в зависимости от высоты. До 31 декабря купить елки можно ежедневно (и даже без выходных и обедов) с 10 до 19 часов по указанным ниже адресам.

Elochniye-bazari-nachali-rabotat-v-Minske-07

Общегородских площадок в этом году выделено 10: по ул.Жилуновича, 4 (около универмага «Беларусь»); по пр. Рокоссовского, 2 (ТЦ «Гиппо»), по пр. Газеты «Правда», 40 (напротив ТРЦ «Титан»), на ул.Казинца, 6а, на бульваре Тракторостроителей (ст.м. Тракторный завод), по улицам Шугаева, 3/1, Я.Коласа, 67, Притыцкого, 42 (недалеко от Раковского кірмаша) и ул.Немига, 8 (нижний уровень ТД «На Немиге», около винтовой лестницы).

BNP.by сегодня успел обойти 4 точки и ниже поделится полученной информацией…

(13 фото) Смотреть далее »

. Опубликовано 22 декабря в рубрике Событие.  |  Один комментарий

25 снежня пройдзе КАЛЯДНЫ ФЭСТ!

Марозны калядны вечар можна правесці ў цёплай сямейнай кампаніі, з сяброўкамі паваражыць “на суджанага”, пакаледаваць з сябрамі… А можна разам з усімі сваякамі, сябрамі ды сяброўкамі завітаць на “Калядны фэст”, які вось ужо чацвёрты раз пройдзе ў сталіцы.

Удзел у фэсце бяруць лепшыя беларускія гурты: СТАРЫ ОЛЬСА, ZNICH, ROKASH, IRDORATH, RE1IKT і ТУТЭЙШЫЯ. Таксама будуць сярэднявечныя танцы ад гурта ФЛАМЕЯ!

А тыя, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных строях атрымаюць падарункі ад арганізатараў!

kalyadniy-fest-24-snajnya

Сама ідэя правядзення “Каляднага фэсту”, бясспрэчна, добрая. З аднаго боку гэта своеасаблівая справаздача за год — аб развіцці музыкі фолькавага кірунку ў нашай краіне. З іншага — а менавіта такой думкі прытрымліваецца Лявон Казакоў, басіст, вакаліст і аўтар тэкстаў фольк-рокавага гурта Rokash, — ідэя ўдалая, бо яна звязана з задумай прымеркаваць музычную імпрэзу да старадаўняга абрадавага свята. Гэта паказвае повязь сучаснасці з мінулымі часамі. Дарэчы, Rokash на фэсце выступіць ужо другі раз. Сёлета музыкі гурта прадставяць праграму, якая будзе амаль на палову складацца з лепшых старых песняў, а палову зоймуць кампазіцыі з новай праграмы, над якой яны цяпер актыўна працуюць. Не абыйдзецца іх выступленне без сюрпрызаў. Так, падчас “Каляднага фэсту” слухачам будзе прэзентавана абсалютна новая песня “Ноч лістапада”.

Што да іншых удзельнікаў канцэрта, то іх можна ўмоўна падзяліць на дзве групы: дэбютанты і хэдлайнеры фэсту. Хэдлайнеры не патрабуюць асобнага прадстаўлення. Гэта прадстаўнікі айчыннай pagan-metal сцэны — гурт Znich, а таксама лідары беларускай сярэднявечнай музыкі Стары Ольса. Апошнія на фэсце зайграюць кампазіцыі, якія самі музыкі толькі нядаўна “расчыталі”. Гэта мелодыі з “Полацкага сшытка”, а таксама дзве песні ХІІІ стагоддзя, прысвечаныя Дзеве Марыі. Але сумна не будзе. Лідар гурта Зміцер Сасноўскі паабяцаў, што яны выканаюць і старыя, вясёлыя, “дурдомныя” песні.

Дэбютантаў будзе больш. Гэта зусім яшчэ малады гурт Тутэйшыя, што на вялікай сцэне з сярэднявечнымі мелодыямі ўпершыню выступіў зусім нядаўна, падчас вясновага “Дударскага фэсту”; беларускамоўны post metal праект Re1ikt, удзельнікі якога апошнім часам захапіліся эксперыментамі з фолькавым гучаннем, а таксама fantasy folk каманда Irdorath, яе музыкі прадставяць насычаную праграму, куды ўвойдзе ўсё самае лепшае.

Апроч выступлення гуртоў, наведвальнікаў фэсту чакаюць таксама сярэднявечныя танцы ад тэатра Фламея, а таксама конкурсы, падарункі і сюрпрызы ад арганізатараў.

25 снежня. клуб Re:public. 18:00.
Т. 8-029-6490888, 8-033-3091137

Кошт квіткоў:
60 000 — першыя 100,
70 000 — 80 000 астатнія папярэдне, танцпол,
120 000 — месца за столікам + кампакт-дыск ад БМАgroup у падарунак!

Кропкі продажу: клуб re:public, пераход Я.Коласа, ГЦ Купалаўскі, 19, кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

. Опубликовано 22 декабря в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!