Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы
У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» 7 ліпеня пройдзе Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», якое прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
Сёння, 6 ліпеня, Belarusian News Photos з’ездзіў і паглядзеў, як праходзіць падрыхтоўка «Купалаўскіх мясцін» да свята.
У пятніцу працоўнікі запаведніка вывозілі смецце, касілі траву, усталёўвалі лавы перад будучай сцэнай і правяралі, ці ўсё гатова да свята, што адбудзецца тут у суботу.
7 ліпеня гледачоў будзе чакаць канцэртная праграма «Малюся я небу, зямлі і прасторам …», якая пачнецца ў 12 гадзін. Усе ахвотныя змогуць наведаць цікавыя экспазіцыі, кніжны кірмаш, пазнавальныя майстар-класы, маляўнічыя выставы. У рамках грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам» прагучаць творы Янкі Купалы, выкананыя пераможцамі конкурсу чытальнікаў «З Купалам ў сэрцы». Таксама пройдзе літаратурна-музычная праграма “Адгукніся, душа!..” Не пакінуць без увагі гледачоў і фіналісты конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі». Будзе прапанаваны шырокі выбар сувенірнай і друкаванай прадукцыі, выстаўленай народнымі майстрамі. На розных пляцоўках гасцей Вязынкі чакаюць разнастайныя святочныя праграмы, паведамляе Рэгіянальная газета.
(14 фота)
Республиканский мемориальный заповедник «Вязынка»
Tags: Вязынка, Вязынка фото, Купалаўскія мясціны, Купаловские места, Маршал нацыі, фото Вязынка Купала, Янка Купала
[…] паэту, паставілі вянок і запалілі свечкі. Гл. таксама: Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы і У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных […]
[…] 9 снежня спаўняецца 121 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў Мінску распачаліся ўрачыстасці ў гонар паэта. Ля помніка Максіму Багдановічу бліз Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага Тэатра оперы і балета раніцай прайшлі мітынг і ўскладанне кветак. Гл. таксама: Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы […]