У народзіны Багдановіча ля Опернага прайшоў мітынг
9 снежня спаўняецца 121 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў Мінску распачаліся ўрачыстасці ў гонар паэта. Ля помніка Максіму Багдановічу бліз Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага Тэатра оперы і балета раніцай прайшлі мітынг і ўскладанне кветак.
Гл. таксама: Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы
Максім Багдановіч — беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Багдановіч — класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску па адрасе, які зараз з’яўляецца вуліцай Багдановіча, 25. Максім Адамавіч — распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
(6 фота)
Tags: 121 год Максіму Багдановічу, Maxim Bogdanovich, photonews Belarus, Багдановіч, Богданович, митинг в Минске, Театр оперы и балета
Гэта не мітынг, гэта прадзяржаўная паказуха. Багдановіч бы ніколі ні падтрымаў прарускую ідэю «сувораўцаў» па адной простай прычыне, бо ён за Пагоню!
[…] также: У народзіны Багдановіча ля Опернага прайшоў мітынг, Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа […]