Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння Якуба Коласа. На Вайсковых могілках у Мінску прадстаўнікі ГА «Саюза беларускіх пісьменнікаў» усклалі кветкі да помніка знакамітаму беларускаму паэту, паставілі вянок і запалілі свечкі.
Гл. таксама: Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы і У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў
На мерапрыемстве выступілі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Эдуард Акулін і літаратары Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Сяргей Законнікаў, Валер Стралко, Анатоль Сідарэвіч.
На плошчы ж Якуба Коласа прайшло іншае мерапрыемства.
(12 фота)
Таксама 3 лістапада і на плошчы Якуба Коласа усклалі кветкі да помніка літаратару. Тут прысутнічаў сын паэта Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч:
Tags: 130 год, Jakub Kolas photo, photo Yakub Kolas, photonews Belarus, Міхась Міцкевіч, паэты Беларусі, сын Якуба Коласа, Якуб Колас
[…] прайшлі мітынг і ўскладанне кветак. Гл. таксама: Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі […]
[…] У народзіны Багдановіча ля Опернага прайшоў мітынг, Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа и Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі […]