Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння Якуба Коласа. На Вайсковых могілках у Мінску прадстаўнікі ГА «Саюза беларускіх пісьменнікаў» усклалі кветкі да помніка знакамітаму беларускаму паэту, паставілі вянок і запалілі свечкі.
Гл. таксама: Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы і У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў
На мерапрыемстве выступілі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Эдуард Акулін і літаратары Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Сяргей Законнікаў, Валер Стралко, Анатоль Сідарэвіч.
На плошчы ж Якуба Коласа прайшло іншае мерапрыемства.
(12 фота) Смотреть далее »