Архив за 13 февраля, 2014

«Арт Сядзіба» запрашае ў Школу культурніцкага фатографа

Shkola-kult-photo3 «Арт Сядзіба» запрашае прыняць удзел у «Школе культурніцкага фатографа», якая пройдзе ў Мінску з канца лютага па канец сакавіка. Падчас школы вядомыя беларускія фотажурналісты распавядуць пра асаблівасці здымак культурніцкіх мерапрыемстваў і пост-апрацоўкі фотаздымкаў. У якасці гасцей выступяць арганізатары культурніцкіх імпрэз, якія раскажуць пра працэс акрэдытацыі фатографаў, асаблівасці працы на канцэртах і іншыя нюансы.

Школа разлічана пераважна на маладых фатографаў, якія маюць пачатковы досвед і хочуць пачаць асвятляць падзеі культуры ў СМІ.

Школа культурніцкага фатографа будзе складацца з чатырох семінараў. Пасля тэарытычных заняткаў пройдзе творчая практыка для фатографаў. Выпускнікі школы змогуць апублікаваць свае рэпартажы на сайце «Арт Сядзібы» і Belarusian News Photos.

Пасля завяршэння праекта кансультацыі па здымках і прадастаўленне платформы для публікацыі будучых фотарэпартажаў могуць быць працягнуты ў прыватным парадку.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах Школы бясплатны. Арганізатары не кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ўдзельнікам з іншых гарадоў. Заяўкі на ўдзел у Школе культурніцкага фатографа прымаюцца па электроннай пошце на адрас: a.suryapin@gmail.com (з пазнакай «Школа культурніцкага фатографа») ДА 20 ЛЮТАГА.

ВАША ЗАЯЎКА ПАВІННА ЎТРЫМЛІВАЦЬ:
— Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў);
— Cпасылкі на апублікаваныя фотарэпартажы культурніцкай тэматыкі, калі такія ёсць;
— Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

. Опубликовано 13 февраля в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!