Архив за ноября, 2012

Akute 3 лістапада ў RE:PUBLIC далі вялікі сольны канцэрт

3 лістапада ў клубе RE:PUBLIC выступіў беларускі (і беларускамоўны) гурт Akute з вялікім сольным канцэртам.

Гл. таксама: J:MOPC отыграл в Орионе песни «ИЗ КОСМОСА» і Рок па вакацыях прошел в RE:PUBLIC

Хлопцы парадавалі сваімі лепшымі песнямі з альбомаў «Дзевачкі і космас» і «Не існуе». Дарэчы, радаваць было каго: RE:PUBLIC быў амаль цалкам забіты дзяўчынкамі касмічнай прыгажосці. Хлопцаў, канешне, было значна менш.

А адчыніў канцэрт мінскі гурт Avias, які ў верасні выдаў міні-альбом «Смецце».

(21 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 4 ноября в рубрике Культура.  |  2 комментария

Мінск святкуе 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада спаўняецца 130 год з дня нараджэння Якуба Коласа. На Вайсковых могілках у Мінску прадстаўнікі ГА «Саюза беларускіх пісьменнікаў» усклалі кветкі да помніка знакамітаму беларускаму паэту, паставілі вянок і запалілі свечкі.

Гл. таксама: Вязынка рыхтуецца да 130-годдзя Янкі Купалы і У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў

На мерапрыемстве выступілі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, намеснік старшыні Эдуард Акулін і літаратары Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Сяргей Законнікаў, Валер Стралко, Анатоль Сідарэвіч.

На плошчы ж Якуба Коласа прайшло іншае мерапрыемства.

(12 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 3 ноября в рубрике Событие.  |  2 комментария