Малады Фронт уручыў прэмію «Люблю Беларусь»

16 лютага на сядзібе штаб-кватэры БНФ зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады Фронт» у чацвёрты раз узнагародзіў пераможцаў прэміі «Люблю Беларусь». Сёлета на прэмію былі намінаваны 40 чалавек у 8 катэгорыях.

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-09

У намінацыі “Беларусізацыя” перамагла Кацярына Кібальчыц. Жыве і працуе ў Маскве. Пасля прэзыдэнцкіх выбараў яна стала рэжысёрам фільма “Беларуская мара”, прысвечанага падзеям 2010 года. Сёлета Кацярына выступіла з ініцыятывай адкрыцця ў Маскве курсаў беларускай мовы Mova ci Kava. Такія ж самыя курсы пачынаюцца з гэтага панядзелка і ў Менску.

(11 фота)

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-01

У намінацыі «Pro-Belarus» перамог пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан. У жніўні беларускае МЗС не падоўжыла яму акрэдытацыю. Дыпламату ў тэрміновым парадку давялося вяртацца ў Стакгольм. Эрыксан бліскуча валодае беларускай мовай, перакладае творы беларускай літаратуры, спрычыняўся да шматлікіх культурных і грамадскіх падзей. Стэфан Эрыксан ўжо другі год запар атрымлівае прэмію “Люблю Беларусь”, але праз тое, што на дадзены момант знаходзіцца па-за межамі Беларусі, сувязь з ім трымалі праз скайп.

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-04

У намінацыі «Палітыка» перамог Віталь Каратыш. Ён атрымаў у два разы больш галасоў, чым Зянон Пазняк і Анатоль Лябедзька. Віталь — дэмакратычны вылучэнец на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Правёў адну з найбольш яскравых кампаніяў, не перамог на выбарах, але, нават пры сыстэме татальных фальсіфікацыяў, змог здабыць большасьць у родным Кажан-Гарадку.

У намінацыі “Культура” перамог салігорскі музыка Сеня Shane. Сеня Shane (Арсень Кугейка) адзін з тых, хто рухае наперад новы для Беларусі музычны кірунак — beatbox. Акрамя гэтага ён яшчэ і стваральнік творчага аб’яднання, суполкі, прысвечанай гэтаму кірунку ў нашай краіне.

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-06

У намінацыі “журналістыка” перамог Андрэй Пачобут. У мінулым годзе быў сярод тых, каго назвалі “Змагарамі года”. Ён выйшаў з турмы, куды патрапіў за журналісцкую дзейнасць, але не спыніўся пісаць моцныя тэксты і ўлады зноў спрабуюць адправіць журналіста за краты.

У намінацыі “Грамадская чыннасць” У намінацыі «Грамадзкая чыннасьць» перамог Дзяніс Кандратовіч. Ён стваральнік унікальнага ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго сьвета праекта «Мае сэнс».

У намінацыі “ Спорт” перамагла Аляксандра Герасіменя, беларуская плаўчыха, прызёрка лонданскай Алімпіяды і чэмпіёнка Эўропы, заявіла, што эстэтычна ён бліжэй забароненыя сёння герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

У намінацыі “Змагар году” сталі палітвязні. У беларускіх турмах застаецца 12 палітычных зьняволенных. Гэта Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка. Прэмію ўручылі Васілю Парфянкову, які нядаўна вызваліўся з арыштнага дому.

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-02

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-03

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-05

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-07

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-08

Пасля ўручэння прэміі выступіў гурт Яўгена Валошына HandmadE:
Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-10

Molodoy-front-vruchil-premiy-Lybly-Belarus-11

Тэкст: Вольга Гарапучык, Наша Ніва
Фота: Антон Сурапін

Tags: , ,

2 комментария к “Малады Фронт уручыў прэмію «Люблю Беларусь»”

  1. Раиса Михайловская стала «Рыцарем 2012 года» | Belarusian News Photos сказал :

    […] См. также: Малады Фронт уручыў прэмію «Люблю Беларусь» […]

  2. Фота: Зміцер Дашкевіч | Belarusian News Photos сказал :

    […] таксама: Малады Фронт уручыў прэмію «Люблю Беларусь», Малады Фронт адсвяткаваў 15-годдзе ў Сядзібе БНФ і […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: