Малады Фронт уручыў прэмію «Люблю Беларусь»
16 лютага на сядзібе штаб-кватэры БНФ зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады Фронт» у чацвёрты раз узнагародзіў пераможцаў прэміі «Люблю Беларусь». Сёлета на прэмію былі намінаваны 40 чалавек у 8 катэгорыях.
У намінацыі “Беларусізацыя” перамагла Кацярына Кібальчыц. Жыве і працуе ў Маскве. Пасля прэзыдэнцкіх выбараў яна стала рэжысёрам фільма “Беларуская мара”, прысвечанага падзеям 2010 года. Сёлета Кацярына выступіла з ініцыятывай адкрыцця ў Маскве курсаў беларускай мовы Mova ci Kava. Такія ж самыя курсы пачынаюцца з гэтага панядзелка і ў Менску.
(11 фота) Смотреть далее »