16 лютага на сядзібе штаб-кватэры БНФ зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады Фронт» у чацвёрты раз узнагародзіў пераможцаў прэміі «Люблю Беларусь». Сёлета на прэмію былі намінаваны 40 чалавек у 8 катэгорыях.
У намінацыі “Беларусізацыя” перамагла Кацярына Кібальчыц. Жыве і працуе ў Маскве. Пасля прэзыдэнцкіх выбараў яна стала рэжысёрам фільма “Беларуская мара”, прысвечанага падзеям 2010 года. Сёлета Кацярына выступіла з ініцыятывай адкрыцця ў Маскве курсаў беларускай мовы Mova ci Kava. Такія ж самыя курсы пачынаюцца з гэтага панядзелка і ў Менску.
(11 фота) Смотреть далее »
Belarusian News Photos. Опубликовано 17 февраля в рубрике Общество. | 2 комментария
У чацвер, 6 верасня, Малады Фронт на Сядзібе БНФ адсвяткаваў 15-ю гадавіну свайго існавання. На свята акрамя маладафронтаўцаў і журналістаў завіталі грамадскія дзеячы і палітыкі, сярод якіх былі Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч.
Гл. таксама: «Молодой фронт» провел пресс-конференцию
Намесніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка:
«Малады фронт» — міжнародная арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі. Аб’яднанне спрабавала ў Беларусі атрымаць юрыдычную рэгістрацыю, але безвынікова. Малады Фронт адстойвае свабоду, беларускую мову, культурнасць жыцця. Аб’яднанне ладзіла такія яскравыя акцыі, як “Горад – НАШ!”, «Акцыя Любові», «Галадоўка-2006», арганізавалі прэмію “Люблю Беларусь!” і інш. Цяперашні лідэр МФ Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны на 2 гады па абвінавачанні ў злосным хуліганстве. 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім на закрытым судовым працэсе Дашкевічу дадалі яшчэ год зняволення.
(7 фота) Смотреть далее »
Сергей Ягело. Опубликовано 6 сентября в рубрике Событие. | Прокомментируй!