Материалы автора:

«U.G.oslavia» даст бесплатный концерт в RE:PUBLIC

Группа «U.G.oslavia» затеяла большой сольный концерт 29 ноября в клубе RE:PUBLIC (ул.Притыцкого,62). Начало концерта в 19.00.

«U.G.oslavia»- одна из самых необычных групп в РБ. Созданная в 2010 году, она сразу привлекла к себе внимание своей неординарностью. «Рок-н-ролл и бла-бла-бла» — именно так позиционируют свое творчество сами музыканты. Вместе с необычным голосом вокалистки, неожиданный музыкальный симбиоз рождает нечто поистине оригинальное. Но самое главное, как считают сами музыканты и их поклонники — это неповторимая атмосфера, которая окружает слушателей во время концерта.

Сейчас группа работает над своей первой пластинкой. Снято 3 музыкальных видео.

Веселье, яркие эмоции, рок-н-ролл и бла-бла-бла!
29 ноября, 19.00. Клуб RE:PUBLIC (ул.Притыцкого, 62)

Вход бесплатный!

. Опубликовано 19 ноября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Recha выступіць у Граффіці 22 лістапада

«Сябры! Мы даўно вас не бачылі, засумавалі па вас. Нам трэба сустрэцца. Прэч маркоты і турботы! Павесялімся, паспявайма, патаньчым, пайграйма! Сакрэтнае месца сустрэчы – паб-клуб Графіці, 22 лістапада» — паведамляе гурт Recha на старонцы сустрэчы Ўкантакце.

Увага! Хто прывядзе 10 сяброў – атрымае вольны ўваход ці куфаль піва ад музыкаў!

Кошт квіткоў: папярэдні 60 000, у дзень канцэрту 80 000.

Пачатак вечарыны ў 19:00

Адрас: зав. Калініна, 16

Тэлефоны:
+375 (29) 638-4444
+375 (33) 638-4444
+375 (25) 638-4444

Skype: Diskoteq
Google: Diskoteq
ICQ: 531-07-353

. Опубликовано 17 ноября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Re1ikt выступілі з вялікім сольным бясплатным канцэртам

Гурт Re1ikt 15 лістапада ў клубе RE:PUBLIC адыграў бясплатны канцэрт. У праграму увайшлі і старыя песні беларускага post metal-гурта, і новыя з альбому “Рэкі прабілі лёд”. Апошні альбом, дарэчы, не так даўно быў перавыдадзены.

Праграма канцэрту была разбіта на 2 часткі: першая была аддана пад больш лірычныя кампазіцыі, і нават саліст граў на акустычнай гітары. Другі ж акт спадабаўся аматарам музыкі «што цяжэй». Разам з Re1ikt выступілі таксама вакалістка гурта Рокаш Паліна Дулінец і лідар гуртоў Vuraj і Fratrez Сяржук Долгушаў.

Гл. таксама: Akute 3 лістапада ў RE:PUBLIC далі вялікі сольны канцэрт, «Камяніца» прайшла без Крамбамбулі, Попасть на концерты в клуб Re:Public теперь можно бесплатно, Предпраздничный концерт «БЕЗ БИЛЕТА» в Re:Public 7 марта і J:MOPC отыграл в Орионе песни «ИЗ КОСМОСА»

Крыху больш за год таму гурт Re1ikt выпусьціў свой трэці альбом “Рэкі прабілі лёд”. Гэта быў першы айчынны post-metal праэкт, які ўнікальны таксама тым, што прадстаўлены цалкам на беларускай мове. Ідэя пісаць па-беларуску ў гурта з’явілася даўно. Па словах бубнача Re1ikt Аляксандра Дземідзенкі, працаваць над альбомам музыкі пачалі яшчэ ў 2007 годзе.

-Пісаць па-беларуску хацелася вельмі. Тым больш, па-руску ёсьць каму сьпяваць. А мы ўсё ж гурт беларускі. І мова ў нас прыгожая, меладычная. Таму і трэкі атрымаліся адпаведныя – часам лірычныя, а часам нават містычныя (музыкі выкарыстоўваюць шмат народных матываў – аўт.) Я сам прыхільнік беларускамоўнай літаратуры, стараюся зараз сабраць бібліятэку цалкам зь беларускіх пісьменнікаў – класікаў і сучасных аўтараў. Таму з моваю шмат што зьвязвае, — падзяліўся Дземідзенка.

(20 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 15 ноября в рубрике Культура.  |  Один комментарий

Стары Ольса адыграе дадатковы канцэрт 18 лістапада

Гурт сярэднявечнай музыкі СТАРЫ ОЛЬСА з вялікім сольным канцэртам!

У сувязі з тым, што квіткі на канцэрт гурта СТАРЫ ОЛЬСА на 17 лістапада прададзеныя, адбудзецца дадатковы канцэрт 18 лістапада, на наступны дзень, у нядзелю!

17 і 18 лістапада, 19:00
Палац культуры ветэранаў (Я.Купалы, 21). 19:00

Даведкі: (017)-3271180, (029)-1469998, (033)-3091137
Кошт квіткоў: ад 50 000 да 80 000.
Усім студэнтам і хто набудзе квіток папярэдне — падарункі ад БМАgroup!

Кропкі продажу квіткоў: Палац ветэранаў — 207 пакой, творчы аддзел, тэл. гарадзкі 017 — 3271180, пераход Я.Коласа і інш.

. Опубликовано 15 ноября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Гурт Палац спраўляе 20-годдзе двума новымі рэлізамі

Пабачылі сьвет ажно два новыя дыскі фолк-мадэрн гурта “Палац”. Гэта новы сёмы музычны альбом гурта “Кола грукатала” і першы ў сваім родзе казачны праэкт “Салдат-доктар”. Кожны з дыскаў безумоўна адметны.

Гл. таксама: «Камяніца» прайшла без Крамбамбулі, Фолк-фэст «Камяніца» (2011) і Фолк-гурт UNIA выступіў у Графіці 15 сакавіка

Праэкт “Салдат-доктар” – гэта музычная аповесьць, якую музыкі стварылі на падставе рэальна існуючай казкі. Лідар гурта Алег Хаменка займаўся пільным дасьледваннем матэрыялу і ўсяго, што зьвязана з гэтым сюжэтам, цягам васьмі гадоў:

— Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі — кажа Хаменка. – Да таго ж, мы лічам, што беларускія казкі неабходна папулярызаваць, таму што ў нашай культуры шмат цікавых і выдатных аповядаў і казак. Толькі, нажаль, мала хто пра іх ведае. Таму гурт “Палац” зацікаўлены перад усім у папулярызацыі нашай беларускай культуры.

(10 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 14 ноября в рубрике Культура.  |  Один комментарий

Группа БУЛЬВАРЪ отопит энергией в первый день зимы

1 декабря в клубе «FABRIQUE» — большой ОТОПИТЕЛЬНЫЙ концерт группы БУЛЬВАРЪ, при поддержке PaRAnoia DOlls (Полоцк)

Ребята и девчата! В первый день зимы — наш ОТОПИТЕЛЬНЫЙ концерт-отчет из двухчасовой электрической программы, где мы представим новые песни из грядущего альбома, а также хорошенько прогреем косточки старыми добрыми песнями!
А поддержат нас славные ребята, наши друзья, группа PaRAnoia DOlls (vk.com/paranoiadolls)

А еще, гостям из славных городов Полоцка и Новополоцка вход свободный! (при предъявлении паспорта)

Ждем всех, встретим зиму витаминами и рокенроллом ВМЕСТЕ!;)

Начало: 1 декабря, 19:00
Место: клубе «FABRIQUE», ул.Мясникова 25, 4-ый этаж.
Вход: 30 тыщ. — предварительно
50 тыщ. — в день концерта
80 тыщ. — столик

Заказ билетов: +37529-7787411 (мтс)
+37529-1641746 (вел)
+37529-1620165 (вел)

. Опубликовано 13 ноября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ва ўнутраннай турме КДБ (амерыканка) з 500 рэпрэсіянаваных беларусаў страцілі жыццё 103 выдатных грамадскіх і культурных дзеячаў. У сталічнай галерэі Ў 30 кастрычніка прайшоў вечар памяці бязьвінна загінулых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У вечары ўзялі ўдзел Мая Кляшторная, Радзім Гарэцкі, Анатоль Вярцінскі і Сяргей Законнікаў.

Гл. таксама: Дмитрий Строцев презентовал «Газету» в галерее Ў і Сяргей Дубавец

– 75 гадоў таму ў Менску адбылася жахлівая трагедыя, аналагаў якой няма ў сучаснай гісторыі – Беларусь страціла больш за сотню найлепшых сваіх прадстаўнікоў, сьвет сваёй эліты, – распачаў сустрэчу Сяргей Законнікаў. – Мяне страшна ўразіла адна рэч: калі вы расстрэльваеце людзей і хаваеце іх у патаемных магілах, хаваючы сьляды сваёй збродні, гэта азначае, што вы разумееце сваё злачынства і не маеце рацыі.

– Слова “тата” для нас было невядомае і амаль забароненае. Мама, калі нас пераводзілі з Казахстану ў Сібір, зьдзіўлялася, чаму бацька нас не шукае. І толькі пасьля мы даведаліся, што прысуд быў прыведзены ў выкананне. – на вачох дачкі растралянага Тодара Кляшторнага Маі Кляшторнай з’явіліся слёзы. – У часах адлігі бацька быў рэабілітаваны. Але што такое рэабілітаваны? Я не разумею гэтага слова. Я ведаю слова ўваскрос…

Па агульнапрынятым меркаванні ў часы Вялікай Айчыннай Вайны ў Беларусі загінуў кожны чацьвёрты. Нажаль дагэтуль невядома дакладная лічба рэпрэсіраванных і расстраляных. Магчыма, лічба ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў істотна большая за стаўшае ўжо ўстойлівым выразам “кожны чацьверты”.

(12 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 30 октября в рубрике Событие.  |  Прокомментируй!