Гурт Палац спраўляе 20-годдзе двума новымі рэлізамі
Пабачылі сьвет ажно два новыя дыскі фолк-мадэрн гурта “Палац”. Гэта новы сёмы музычны альбом гурта “Кола грукатала” і першы ў сваім родзе казачны праэкт “Салдат-доктар”. Кожны з дыскаў безумоўна адметны.
Гл. таксама: «Камяніца» прайшла без Крамбамбулі, Фолк-фэст «Камяніца» (2011) і Фолк-гурт UNIA выступіў у Графіці 15 сакавіка
Праэкт “Салдат-доктар” – гэта музычная аповесьць, якую музыкі стварылі на падставе рэальна існуючай казкі. Лідар гурта Алег Хаменка займаўся пільным дасьледваннем матэрыялу і ўсяго, што зьвязана з гэтым сюжэтам, цягам васьмі гадоў:
— Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі — кажа Хаменка. – Да таго ж, мы лічам, што беларускія казкі неабходна папулярызаваць, таму што ў нашай культуры шмат цікавых і выдатных аповядаў і казак. Толькі, нажаль, мала хто пра іх ведае. Таму гурт “Палац” зацікаўлены перад усім у папулярызацыі нашай беларускай культуры.
(10 фота)
Альбом “Кола грукатала” складаецца з 8 асноўных твораў, 2 пераасэнсаваных, 3 інструментальных твораў, плюс інструментальны сінтэзатарны мікс песні “Кола грукатала”. Такім чынам на альбоме 14 трэкаў. Апроч цікавай і як заўжды захапляльнай музыкі ў стылю фолк мадэрн, уважлівы слухач можа знаісьці на вокладцы дыску займальныя з’весткі пра беларускія традыцыі і паходжанні нашых традыцыйных выразаў.
Лідар гурта Алег Хаменка адзначае, што тое-сёе ў альбом, нажаль, не ўвайшло. Таму, хто ведае, магчыма выдатны гурт “Палац”, які нядаўна адзначыў сваё 20-годдзе, зусім хутка прэзентуе новы, яшчэ больш цікавы і займальны альбом.
Тэкст: Вольга Чарных
Фота: Антон Сурапін
Tags: Алег Хаменка, гурт Палац, гурт Палац Алег Хаменка, Камяница, Палац Кола грукатала, Палац Салдат-доктар, Палац святкуе 20-годдзе
[…] таксама: Гурт Палац спраўляе 20-годдзе двума новымі рэлізамі і Гурт «Крама» адсвяткаваў 21-годдзе ў […]