Re1ikt выступілі з вялікім сольным бясплатным канцэртам

Гурт Re1ikt 15 лістапада ў клубе RE:PUBLIC адыграў бясплатны канцэрт. У праграму увайшлі і старыя песні беларускага post metal-гурта, і новыя з альбому “Рэкі прабілі лёд”. Апошні альбом, дарэчы, не так даўно быў перавыдадзены.

Праграма канцэрту была разбіта на 2 часткі: першая была аддана пад больш лірычныя кампазіцыі, і нават саліст граў на акустычнай гітары. Другі ж акт спадабаўся аматарам музыкі «што цяжэй». Разам з Re1ikt выступілі таксама вакалістка гурта Рокаш Паліна Дулінец і лідар гуртоў Vuraj і Fratrez Сяржук Долгушаў.

Гл. таксама: Akute 3 лістапада ў RE:PUBLIC далі вялікі сольны канцэрт, «Камяніца» прайшла без Крамбамбулі, Попасть на концерты в клуб Re:Public теперь можно бесплатно, Предпраздничный концерт «БЕЗ БИЛЕТА» в Re:Public 7 марта і J:MOPC отыграл в Орионе песни «ИЗ КОСМОСА»

Крыху больш за год таму гурт Re1ikt выпусьціў свой трэці альбом “Рэкі прабілі лёд”. Гэта быў першы айчынны post-metal праэкт, які ўнікальны таксама тым, што прадстаўлены цалкам на беларускай мове. Ідэя пісаць па-беларуску ў гурта з’явілася даўно. Па словах бубнача Re1ikt Аляксандра Дземідзенкі, працаваць над альбомам музыкі пачалі яшчэ ў 2007 годзе.

-Пісаць па-беларуску хацелася вельмі. Тым больш, па-руску ёсьць каму сьпяваць. А мы ўсё ж гурт беларускі. І мова ў нас прыгожая, меладычная. Таму і трэкі атрымаліся адпаведныя – часам лірычныя, а часам нават містычныя (музыкі выкарыстоўваюць шмат народных матываў – аўт.) Я сам прыхільнік беларускамоўнай літаратуры, стараюся зараз сабраць бібліятэку цалкам зь беларускіх пісьменнікаў – класікаў і сучасных аўтараў. Таму з моваю шмат што зьвязвае, — падзяліўся Дземідзенка.

(20 фота)

Цалкам студыйны запіс альбому быў гатовы ўжо ў 2009 годзе. Але рэліз выйшаў толькі ў 2011 годзе. Па словах Дземідзенкі, на адтэрміноўку рэлізу паўплывалі шматлікія абставіны, у тым ліку зьмены ў складзе гурта. Але дыск атрымаўся выдатны. Першы тыраж разыйшоўся менш чым за год, музыкаў заўважылі ў Польшчы, дзе Re1ikt выступіў у рамах фестывалю “Бардаўская восень”, а таксама ў Нямеччыне. Маскоўская S-Studio таксама адзначыла якасную музыку з новага альбому гурта, зрабіўшы прэзентацыйны відэакліп.

Па словах музыкаў, гэта не апошні беларускамоўны дыск грута. А хутчэй першы з наступных выключна роднамоўных праэктаў:

— Сьпяваць па-беларуску прыемна – гэта я магу сказаць пераканана. Нашмат прыемней, чым па-расейску. Таму гэта толькі пачатак, – пераконвае Аляксандр Дземідзенка.


.

.

.

.

.

.

.

.

Вакалістка гурта Рокаш Паліна Дулінец:

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Тэкст: Вольга Чарных
Фота: Антон Сурапін

Tags: , , , ,

Один комментарий к “Re1ikt выступілі з вялікім сольным бясплатным канцэртам”

  1. Ляксей сказал :

    Два добрых артыкула і два запар па-беларуску! Файна))

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: