Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі зараз ў Мінску

Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі зараз можна пабачыць ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў у Мінску (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3).

Выстава адчыніла сваі дзверы 11 красавіка і будзе працаваць па 26 чысло.

“Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучаных устаноў у Польшчы.

Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак спелай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.

У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані, паведамляецца на старонцы ў Facebook.

Праф. Міраслаў Паўлоўскі, праф. Стэфан Фіцнэр — куратары біенале

(14 фота)


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Tags: , , , , , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: