Posts Tagged ‘Польша’

Завершился совместный польско-белорусский благотворительный проект

Совместный гуманитарно-благотворительный проект Посольства Республики Польша в Беларуси и ОО «Ротари Клуб Минск Сити» закончился встречей во вспомогательной детской школе-интернате №7 в Минске. Воспитанники школы-интерната подготовили для польских гостей небольшой концерт творческой самодеятельности.

В рамках проекта, который носит имя польского общественного деятеля и писателя Януша Корчака, Посольство Польши помогло установить энергосберегающие стеклопакеты в спальнях для воспитанников школы-интерната. Старые деревянные окна здесь не менялись с 1980-х годов.

См. также: Детская онкология и В День защиты детей прошел благотворительный концерт

По словам Чрезвычайного и Полномочного посла Польши Лешека Шерепки, это уже не первый совместный благотворительный проект в Беларуси. Поляки активно сотрудничают с белорусами в сфере гуманитарной помощи в социальной, медицинской и образовательной сферах. Г-н Шерепко выразил надежду, что плодотворное сотрудничество продолжится и в будущем.

ОО «Ротари Клуб Минск Сити» ведет гуманитарно-благотворительную деятельность с 2003 г., помогая учреждениям Министерства здравоохранения РБ в обеспечении дефицитными медикаментами, медицинским оборудованием для диагностики и лечения пациентов, в спонсировании дорогостоящих операций тяжелобольных детей, в строительстве и обустройстве детских площадок и игральных комнат.

(12 фото) Смотреть далее »

. Опубликовано 10 октября в рубрике Событие.  |  3 комментария

Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі зараз ў Мінску

Агульнапольскае біенале студэнцкай графікі зараз можна пабачыць ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў у Мінску (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3).

Выстава адчыніла сваі дзверы 11 красавіка і будзе працаваць па 26 чысло.

“Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучаных устаноў у Польшчы.

Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак спелай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.

У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані, паведамляецца на старонцы ў Facebook.

Праф. Міраслаў Паўлоўскі, праф. Стэфан Фіцнэр — куратары біенале

(14 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 16 апреля в рубрике Выставки.  |  Прокомментируй!

Тэатральны кастрычнік: 7 польскіх спектакляў, якія варта бачыць

Сем спектакляў, дзякуючы якім вы зможаце атрымаць уяўленне пра польскую тэатральную культуру, не пакідаючы Беларусь.

Вельмі розныя пастаноўкі, якія аб’ядноўвае адно: усе яны – гэта тое, што зараз адбываецца ў тэатральнай культуры Польшчы. Самае надзённае, самае цікавае, самае смачнае. Спектаклі, якія пабывалі ў многіх краінах свету, на гэты раз завіталі ў Мінск: з 7 па 29 кастрычніка іх можна будзе пабачыць у межах Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва «Тэарт». Удзел польскіх тэатраў у форуме – частка міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе (I,Culture).
Выберыце адзін, які прыйдзецца найбольш даспадобы, ці паглядзіце ўсе спектаклі, каб даведацца, адчуць, здзівіцца, параўнаць і атрымаць асалоду.

Монаспектакль для дарослых “Я”, тэатр Wiczy Смотреть далее »

. Опубликовано 22 сентября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Упершыню ў Мінску: класічная польская музыка ў выкананні сусветна вядомых польскіх музыкаў

З верасня па лістапад у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе шэраг канцэртаў польскай класічнай музыкі ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе (I,Culture). Лепшыя польскія аркестры, музыкі і выканаўцы разам з беларускімі калектывамі прэзентуюць творы польскіх кампазітараў, асаблівая ўвага будзе нададзена Каралю Шыманоўскаму – кампазітару, якога называюць другім пасля Фрыдэрыка Шапэна. Смотреть далее »

. Опубликовано 20 сентября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

У Мінску пройдзе творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE PUZZLE

Творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE PUZZLE
ў межах міжнароднай культурнай праграмы
польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе

18 верасня ў мінскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) з 12:00 да 18:00 пройдзе творчая майстэрня па сучасным рамястве I, CULTURE PUZZLE. Уваход – вольны.

Глабальны праект I, CULTURE PUZZLE праводзіцца ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 10 сталіцах свету – ад Мадрыда да Токіа. У Мінску ў межах праекта творцы і рамеснікі правядуць майстар-класы па сучасным рамястве: кожны жадаючы зможа навучыцца шыць, майстраваць брошкі, лялькі ці заколкі, дэкарыраваць старую вопратку і яшчэ шмат чаму. Вынік сваёй працы можна будзе забраць з сабою.

Кульмінацыяй майстэрні стане стварэнне беларускай часткі паззла-палатна I, CULTURE. Фрагменты гэтага паззла размеркаваныя сярод 10 сталіц-удзельніц праекта: кожная краіна падрыхтуе сваю частку, пасля чаго з іх сшыюць палатно I, CULTURE. Мінскі фрагмент памерам 20х20 метраў супольна сшыюць і напоўняць уласнымі вырабамі ўдзельнікі майстэрні. Пасля яго выява з’явіцца на афіцыйным сайце праекта www.culture.pl, дзе зойме сваё месца сярод іншых частак вялікага пазла.

Майстэрня I, CULTURE PUZZLE ладзіцца на двух паверхах палаца: акрамя майстар-класаў можна будзе наведаць выставу твораў сучасных рамеснікаў і набыць дызайнерскія вырабы.

Другі паверх:
• Майстар-клас Уладзіміра Лісовенка, дзе можна будзе навучыцца ствараць габелен з сучасных матэрыялаў.
• Майстар-клас па рэстаўрацыі старых крэслаў, які правядзе дызайнер Таццяна Гамза.
• Стварэнне беларускага фрагмента паззла-палатна I, CULTURE.

Першы паверх:
• Выстава сучасных рамеснікаў.
• Майстар-класы па вязанню, шыццю.
• Крама галерэі “Ў”.
• Студыя дызайна “Адліга”.

Музычнае суправаджэнне: Dj Papa Bo.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» па адрасе:
Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
Кантактныя тэлефоны: +375 172 86 31 68, + 375 29 642 87 65

. Опубликовано 10 сентября в рубрике Анонсы.  |  Один комментарий