Архив за 24 марта, 2013

Дзень Волі адсвяткавалі 24 сакавіка ў Мінску

Сёння, 24 сакавіка, у Мінску прайшло святкаванне Дня Волі. Некалькі тысяч чалавек сабраліся а 12.00 на пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» (ст.м. Акадэмія Навук), каб шэсцем і мітынгам святкаваць 95-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Не абыйшлося без затрыманняў.

Гл. таксама: В Минске прошли «Дзяды», «Дзяды» ў Лошыцкім яры скончыліся скандалам і В Минске прошла разрешенная акция в День Воли (2012 год)

Dzen-Voli-2013-v-Minske-photo-11

Ужо на падыходзе да месца збора можна было назіраць мноства міліцыянтаў. Як мы паведамлялі ў ціўцеры, а палове на дванаццатую ля БДУІР (вул. Броўкі) стаялі чатыры аўтазакі і некалькі мікрааўтобусаў.

Сама пляцоўка ля кінатэатра Кастрычнік была агароджана, а каб туды трапіць трэба было прайсці праз рамкі-металашукальнікі. Пайшлі туды літаральна некалькі чалавек, астатнія ўдзельнікі святкавання засталіся звонку.

А палове на першую шэсце рушыла на плошчу Бангалор праз вуліцу Сурганава. Узглаўлялі калону моладзь з партыі АГП, яны неслі вялікі бел-чырвона-белы сцяг. За імі ішлі людзі з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў.

Прыкладна праз гадзіну галава калоны дайшла да плошчы Бангалор. Было бачна, што людзей вельмі шмат: апошнія бел-чырвона-белыя сцягі, якія яшчэ можно было ўбачыць, луналі ажно ля скрыжавання Куйбышава і Сурганава.

А 14 гадзіне ў Парку дружбы народаў пачаўся мітынг. Выступілі лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

Не абыйшлося без затрыманняў. Па інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманы ля 10 чалавек. Карэспандэнт Belarusian News Photos быў сведкам таго, як на тралейбусным прыпынку вул. В.Харужай былі затрыманы некалькі чалавек.

(23 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 24 марта в рубрике Общество.  |  Один комментарий