«Дзяды» ў Лошыцкім яры скончыліся скандалам

4 лістапада ў Лошыцы прайшло жалобнае шэсьце і мітынг з нагоды Дзядоў. Сёлета ў мерапрыемстве, арганізаваным КХП-БНФ, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Людзі традыцыйна сабраліся ля палацу культуры «Лошыцкі», а пасля адбылося шэсьце да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім яры, дзе зараз пабудаваны гараж. На месцы, ля крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору», прайшоў мітынг.

Гл. таксама: Дзяды: Шествие в Лошицу (2012 год), В Минске прошли «Дзяды-2012» і «Дзяды-2011»

Падчас мітынгу адзін з лідэраў партыі КХП-БНФ Валеры Буйвал сказаў наступнае: У першае сваё зьяўленне ў інфармацыйнай прасторы Ігар Кузняцоў заявіў: „Не цэлесообразно ставіть кресты в Куропатах, потому что там похоронены комунисты“. І ў гэтым стылі ён дзейнічаў далей. Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай святыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузняцова пэрсонайнон-грата на тэрыторыі Курапацкай святыні і на тэрыторыі іншых святыняў, дзе ёсьць пакутнікі нашага народа», — перадае словы Буйвала радыё Свабода.

(21 фота)


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Tags: , , , , , ,

8 комментариев к “«Дзяды» ў Лошыцкім яры скончыліся скандалам”

  1. Удзельнік сказал :

    Ну назваць гэта скандалам можна вельмі адносна, проста распавялі людзям праўду, каб людзі не рабілі памылкі і ні стасаваліся з такімі асобамі, як палітрук І. Кузняцоў. І да ўсяго нагадалі пра тое, што праўда можа быць толькі адна, а ні дзьве і ня тры. Скандала ні было!

  2. Антон Суряпин сказал :

    Удзельнік, на мой погляд, гэта скандал. Няхай не сусветнага памеру, але ўсё ж… Тым больш, хіба КХП-БНФ прыватызавала Курапаты і іншыя значныя гістарычныя мясціны? З такім жа поспехам можна забараніць уваход і мне, і вам, і ўвогуле…

  3. Ян сказал :

    Ну я бы так ня стаў казаць, бо ці ведаеце вы, што заляпіў Кузняцоў пасля тых Дзядоў, ён стаў абвінавачваць КХП-БНФ у тым, што тыя зладзілі правакацыю на Курапатах і зьнішчылі яго шыльду. Ён не меў ні доказаў ні падстаў так казаць, бо супраць яго ні хто з партыі не выступаў і нічога не казаў дагэтуль. БНФ увесь час свайго існаваньня клапацілася і клапоціцца пра Курапаты ды іншыя мейсцы такога кшталту. Калі ты так кажаш, ты павінен мець жалезны доказ, а ён проста схлусіў, каб раскалоць людзей — гэта і ё самая сапраўдная правакацыя. Хіба іншая павінна быць рэакцыя ў партыі (якая ўсё сваё жыцьцё турбавалась аб Курапатах), калі яе так абражаюць. І вам і мне ніхто не забараняе туды хадзіць, бо ні я, ні Вы, я спадзяюся, не абвінавачваеце іншых, калі не маеце падстаў на то, падумайце, у вас жа незалежны сайт, вы павінны гэта разумець. А Кузняцоў — хлус.

  4. Ляксей сказал :

    Я бы сказаў, што яны скончыліся Магутным Божа, а наконт скандала я сумняюся)

  5. Ляксей сказал :

    А фоткі добрыя, малайчына Антось!

  6. Роман сказал :

    Антон, праблема ў тым, што ты стаяў з боку і не слухаў, што распавядалі.
    Кузьняцоў займаецца дэструктыўнай дзейнасьцю і гэта відавочна. Калі нама фактаў, што там ёсьць польскія жаўнеры ці ўвогуле паляке, тады навошта туды лезьці з сваімі шыльдамі, бетонам і хлусьнёй????

  7. Антон Суряпин сказал :

    Спадарства, першая прыкмета скандалу — гэта ўжо тое, што нават у каментарах вы так ажывіліся. Я не супраць таго, што хтосці назваў Кузняцова персонай нон-грата, не супраць (хоць і каробіць), што нехта дазваляе правакуючыя выказванні наконт Курапат. Але ж гэта і ёсць скандал, бо было ўсё ціха і павольна, а тут раптам усе ажывіліся і пачалі на гэтую тэму размаўляць-пісаць.

  8. Дзень Волі святкуюць 24 сакавіка ў Мінску | Belarusian News Photos сказал :

    […] таксама: В Минске прошли «Дзяды», «Дзяды» ў Лошыцкім яры скончыліся скандалам і В Минске прошла разрешенная акция в День Воли (2012 […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: