«Дзяды» ў Лошыцкім яры скончыліся скандалам
4 лістапада ў Лошыцы прайшло жалобнае шэсьце і мітынг з нагоды Дзядоў. Сёлета ў мерапрыемстве, арганізаваным КХП-БНФ, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.
Людзі традыцыйна сабраліся ля палацу культуры «Лошыцкі», а пасля адбылося шэсьце да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім яры, дзе зараз пабудаваны гараж. На месцы, ля крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору», прайшоў мітынг.
Гл. таксама: Дзяды: Шествие в Лошицу (2012 год), В Минске прошли «Дзяды-2012» і «Дзяды-2011»
Падчас мітынгу адзін з лідэраў партыі КХП-БНФ Валеры Буйвал сказаў наступнае: У першае сваё зьяўленне ў інфармацыйнай прасторы Ігар Кузняцоў заявіў: „Не цэлесообразно ставіть кресты в Куропатах, потому что там похоронены комунисты“. І ў гэтым стылі ён дзейнічаў далей. Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай святыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузняцова пэрсонайнон-грата на тэрыторыі Курапацкай святыні і на тэрыторыі іншых святыняў, дзе ёсьць пакутнікі нашага народа», — перадае словы Буйвала радыё Свабода.
(21 фота) Смотреть далее »