Зміцер Вайцюшкевіч прыняў удзел у кампаніі «Рок-салідарнасць»

23 мая у штаб-кватэры БНФ па адрасе Чарнышэўскага, 3 прайшла творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам: акустычны канцэрт з гісторыямі жыцця Зміцера, адказы на пытанні слухачоў.

Гл. таксама: Генадзь Бураўкін справіў 75-годдзе ў галерэі «Ў» і В Минске прошла разрешенная акция в День Воли і «Вясна» презентовала две книги: «За права на выбар» и «Наша Вясна»

Музычны вечар адбыўся ў рамках грамадзянскай кампаніі «Рок салідарнасць». Гэта справа пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека у падтрымку беларускіх музыкаў, якія трапілі ў так званы «Чорны спіс». Яна створана актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Арганізатары запрашаюць усіх, «хто неабыякавы да сённяшняй сітуацыі з беларускімі музыкамі далучыцца», дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю, песні, навіны пра гурты. Раней былі такія ж творчыя сустрэчы са Славай Коранем (гурт УЛІС), з Аляксандрам Кулінковічам (Neuro Dubel) і з Алесем Таболічам (гурт Зніч).

Зміцер Вайцюшкевіч — вядомы беларускі музыкант, ён працаваў з «Палацам», з гуртом «KRIWI» і ўдзельнічаў у стварэнні альбома «Я нарадзіўся тут». У 2001 годзе Вайцюшкевіч стварыў WZ-Orkiestra і запісаў каля 10 альбомаў на вершы розных аўтараў, сярод якіх Бураўкін, Някляеў і Маякоўскі.

(13 фото)


.

.

.


.


.

.

.

.

.

.

.

Tags: , , , , , ,

Один комментарий к “Зміцер Вайцюшкевіч прыняў удзел у кампаніі «Рок-салідарнасць»”

  1. Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам ў штаб-кватэры БНФ | Belarusian News Photos сказал :

    […] […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: