Зміцер Вайцюшкевіч прыняў удзел у кампаніі «Рок-салідарнасць»
23 мая у штаб-кватэры БНФ па адрасе Чарнышэўскага, 3 прайшла творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам: акустычны канцэрт з гісторыямі жыцця Зміцера, адказы на пытанні слухачоў.
Гл. таксама: Генадзь Бураўкін справіў 75-годдзе ў галерэі «Ў» і В Минске прошла разрешенная акция в День Воли і «Вясна» презентовала две книги: «За права на выбар» и «Наша Вясна»
Музычны вечар адбыўся ў рамках грамадзянскай кампаніі «Рок салідарнасць». Гэта справа пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека у падтрымку беларускіх музыкаў, якія трапілі ў так званы «Чорны спіс». Яна створана актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Арганізатары запрашаюць усіх, «хто неабыякавы да сённяшняй сітуацыі з беларускімі музыкамі далучыцца», дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю, песні, навіны пра гурты. Раней былі такія ж творчыя сустрэчы са Славай Коранем (гурт УЛІС), з Аляксандрам Кулінковічам (Neuro Dubel) і з Алесем Таболічам (гурт Зніч).
Зміцер Вайцюшкевіч — вядомы беларускі музыкант, ён працаваў з «Палацам», з гуртом «KRIWI» і ўдзельнічаў у стварэнні альбома «Я нарадзіўся тут». У 2001 годзе Вайцюшкевіч стварыў WZ-Orkiestra і запісаў каля 10 альбомаў на вершы розных аўтараў, сярод якіх Бураўкін, Някляеў і Маякоўскі.
(13 фото) Смотреть далее »