У Мінску развіталіся з Міхасём Чарняўскім

У мінскім Доме Смутку па зав. Кабушкіна 22 студзеня развіталіся з грамадскім дзеячам і гісторыкам Міхасём Чарняўскім, што памёр 20 студзеня на 75-м годзе жыцця.

На развітанне з Чарняўскім прыйшлі ягоныя сябры, паплечнікі і знаёмыя. Усяго было ля 150-200 чалавек. Некаторыя прысутныя падчас грамадзянскай паніхіды зрабілі прамову. Грала дуда. Міхася Чарняўскага пахаваюць у роднай вёсцы Круці Мядзельскага раёна.

Гл. таксама: На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-08

Міхась Чарняўскі быў гісторыкам, археолагам, краязнаўцам. Ён быў у тым гурце людзей, якія ў савецкі час у Мінску прынцыпова гаварылі па-беларуску і фармавалі падпольны рух за незалежнасць.

Анкалагічная хвароба прыпыніла нястомную працу гісторыка і неўзабаве вярнулася.

Ён нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў вёсцы Круці Мядзельскага раёна. Гісторыяй, археалогіяй захапіўся яшчэ ў дзяцінстве. Яшчэ ў юнацтве сутыкнуўся з улёткамі Смаргонска-Мядзельскага незалежніцкага падполля, групы Расціслава Лапіцкага. Яны выклікалі вялікія перажыванні ў душы падлетка, што і сам бачыў русіфікацыю і несправядлівасць савецкага рэжыму.

У 1988–1989 Чарняўскі быў сярод стваральнікаў Народнага Фронту, адраджаў сацыял-дэмакратыю.

Гэтым летам Міхась Чарняўскі збіраўся здзейсніць даўнюю мару — зладзіць раскопкі гарадзішча ў роднай вёсцы. Цяпер гэта мусіць зрабіць ягоны сын, таксама археолаг, — паведамляе Наша Ніва.

(8 фото)

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-01

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-02

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-03

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-04

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-05

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-06

U-Minsku-razvitalisy-z-Mihasyom-Chyarniavskim-07

Tags: , ,

Один комментарий к “У Мінску развіталіся з Міхасём Чарняўскім”

  1. gosha сказал :

    А на камеру зачем снимать?

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: