На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай

У нядзелю 23 верасьня прайшло разьвітанне з грамадскай актывісткаю, паваабаронцам Крысьцінай Шацікавай. Мужная і адчайная беларуская Піппі Доўгі Панчох – менавіта такой запомняць яе сябры, калегі і паплечнікі.

Гл. таксама: В Белгосфилармонии простились с Яковом Науменко

Крысьціна была надзвычайна шчырая і адданая асоба. Яна не пераставала бараніць чужыя правы нават будучы ўжо невылечальна хворай і амаль бездапаможнай. Нягледзячы на тое, што супраць яе стасавалі рэпрэсіі: спрабавалі закрыць у псіхушцы, паграджалі адабраць дзяцей – 16 і 14 гадовых сыноў, якія цяпер засталіся сіротамі – Крысьціна знаходзіла ў сабе сілы ісьці на перад да сваёй “рыжай” мэты – свабоды для сябе і свайго народу.

Апошнія дні Крысьціна правяла на бацькоўскім лецішчы ў вёсцы Дубінка Магілёўскага раёну. Яна пачувала сябе надзвычайна кепска, а лекары разводзілі рукамі – нічога больш зрабіць немагчыма. 21 верасьня стан яе крытычна пагоршыўся, і каля 17 гадзіны прыйшла страшная навіна – Крысьціны Шацікавай больш няма з намі…

Пахаванне Крысьціны прыпала на вельмі сымбалічны дзень – у Беларусі выбіраўся Парлямент. Менавіта таму на разьвітанне зь ёй сабралося ледзьве паў сотні чалавек. Крысьціна хацела на сваім пахаванні бачыць шмат кветак і прасіла зусім ня плакаць. Нават пасьля сьмерці яна засталася такой жа мужнай і задорнай беларускай Піппі.

Бывай, Крысьціна! Ты назаўжды застанесся ў нашай памяці…

(10 фота)

Валеры Шацікаў:

.

Вольга Завадская, цётка Крысьціны Шацікавай, маці зьніклага ў 2000 годзе Зьміцера Завадскага:

.

У пахавальнай працэсіі да могілак прынялі ўдзел ля 100 чалавек:

.

Рыгор Кастусёў, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе:

.

.
Святлана Шацікава, маці Хрысціны Шацікавай:

Фота: Сяргей Ягела
Тэкст: Вольга Чарных

Tags: , , , , ,

3 комментария к “На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай”

  1. Rayana_by сказал :

    Вечная память.

  2. С Новым годом!, или Итоги работы проекта за 2012 год | Belarusian News Photos сказал :

    […] На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай / Сергей Ягело. / 23 сентября 2012 / Могилевский район […]

  3. У Мінску развіталіся з Міхасём Чарняўскім | Belarusian News Photos сказал :

    […] Гл. таксама: На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: