На магілёўшчыне разьвіталіся з Крысьцінай Шацікавай
У нядзелю 23 верасьня прайшло разьвітанне з грамадскай актывісткаю, паваабаронцам Крысьцінай Шацікавай. Мужная і адчайная беларуская Піппі Доўгі Панчох – менавіта такой запомняць яе сябры, калегі і паплечнікі.
Гл. таксама: В Белгосфилармонии простились с Яковом Науменко
Крысьціна была надзвычайна шчырая і адданая асоба. Яна не пераставала бараніць чужыя правы нават будучы ўжо невылечальна хворай і амаль бездапаможнай. Нягледзячы на тое, што супраць яе стасавалі рэпрэсіі: спрабавалі закрыць у псіхушцы, паграджалі адабраць дзяцей – 16 і 14 гадовых сыноў, якія цяпер засталіся сіротамі – Крысьціна знаходзіла ў сабе сілы ісьці на перад да сваёй “рыжай” мэты – свабоды для сябе і свайго народу.
Апошнія дні Крысьціна правяла на бацькоўскім лецішчы ў вёсцы Дубінка Магілёўскага раёну. Яна пачувала сябе надзвычайна кепска, а лекары разводзілі рукамі – нічога больш зрабіць немагчыма. 21 верасьня стан яе крытычна пагоршыўся, і каля 17 гадзіны прыйшла страшная навіна – Крысьціны Шацікавай больш няма з намі…
Пахаванне Крысьціны прыпала на вельмі сымбалічны дзень – у Беларусі выбіраўся Парлямент. Менавіта таму на разьвітанне зь ёй сабралося ледзьве паў сотні чалавек. Крысьціна хацела на сваім пахаванні бачыць шмат кветак і прасіла зусім ня плакаць. Нават пасьля сьмерці яна засталася такой жа мужнай і задорнай беларускай Піппі.
Бывай, Крысьціна! Ты назаўжды застанесся ў нашай памяці…
(10 фота) Смотреть далее »