Posts Tagged ‘:B:N:’

12 снежня Tuzin.fm назаве найлепшы беларускі гурт году

На цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm., а таксама “Дэбют году”.

premiya-tuzin-fm

Ужо 11-ты год запар слушны беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў. “Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:. Падрабязней пра намінантаў можна пачытаць тут. Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка. Па добрай традыцыі, наведнікаў чакаюць падарункі ад сталага партнеру «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі».

12 сьнежня (чацьвер). Менск, Арт-цэнтар «Юла», вул. Сурганава, 26. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt, :B:N:.
Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў — 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень), 80 000 (столік, толькі папярэдне).
Тэлефон для даведак: +375 29 6872093
Квіткі можна замовіць і набыць у касах альбо он-лайн праз сайт KVITKI.BY

. Опубликовано 2 декабря в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

14 и 15 декабря в RE:PUBLIC пройдет TATTOO FEST 2013

14 и 15 декабря, в лучшем концертном клубе Минска «РЕ:ПАБЛИК»,состоится первый в Беларуси тату-фестиваль. Цели которые ставят организаторы-развитие тату культуры в Беларуси: популяризация тату культуры и привлечение людей в сферу тату,более подробным их знакомством с современным видом искусства-рисунком на теле, ознакомление со стилями, направлениями, новыми тенденциями в татуировке.Объединение татуировщиков (молодых и «олдовых») с целью общения, как творческого, так и коммуникативного,обмен опытом, организация (в дальнейшем) мастер классов, КОНВЕНЦИИ и т.п. мероприятий. И просто Хорошая ТУСОВКА!

Tatoo-fest-14-15-december

Музыка, отдых, развлечение, знакомство, общение. Хочется думать, что фестиваль станет отличным мероприятием в преддверии будущей тату конвенции… В первый день планируется грандиозное шоу с участием известных белорусских групп (Yellow Brick Road, The Conspiraters, Mihej Nosorogo, Крама, BN), награждение победителей в различных номинациях, конкурсная программа со зрителями. Программа второго дня включает в себя мастер-классы от членов жюри в лучших тату-салонах Минска.Голосование на лучших тату-мастеров Беларусси «ТФ 2013» будет проводится непосредственно на фестивале, и победителей будут выбирать гости,посетители и сами мастера.

Стоимость билетов: от 200 000 рублей. Столики — 300 000.

Инфолиния: 8 029 111 75 76, 8029 110 35 35

. Опубликовано 24 ноября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

ПЕРЕНЕСЕНО! ПІКНІК.BY пройдет в «Комарово» 29 июня

Фестиваль клуба «Граффити» и агентства IBAD был номинирован и назван лучшим фестом страны в ушедшем году. И вот, новый ПIКНIК.BY 2013 пройдет на территории уютного загородного комплекса «Комарово», что в 4-х километрах от столицы. в самый разгар лета — 29 июня!

Piknik-v-Komarovo
ПІКНІК.BY остается праздником белорусской музыкальной культуры, однако порадуем мы вас и парой зарубежных премьер!
Сохраняем лучшее и обновляемся: на афише вы найдете как хорошо известные, так и пару новых имен. Некоторые уже выступали в «Шаблях» год назад, а некоторые по праву заняли место на сцене.

На фесте в 2013 году вас ждут:
Разбітае Сэрца Пацана, Sounduk, Крама, Botanic Project, :B:N:, Clover Club, Красные Звёзды, Паліна Рэспубліка, Гаротніца, Нагуаль, Recha, Людзі на балоце, Гуда, The Road Dogs, Всё Crazy, Step Hall, Artefact, Дядьки, Тесто, Плагиат (Премьера группы).

Команда диджеев: Папа Бо, Koromisslove и другие.

Список будет пополнятся! Следите за анонсами!

С 24 по 31 мая билеты в «Граффити» (пер. Калинина 16) по 140 000 рублей, а также в кассах kvitki.by и ticketpro.by.

Информация по телефону (мобильный): 638-44-44

. Опубликовано 18 мая в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Дзень радыё: На вялікай сцэне выступілі «Мутнаевока», Pomidor/OFF, «Крама», :B:N: і Neuro Dubel

6 траўня ў клубе Re:Public Еўрарадыё зладзіла вялікі канцэрт да Дня радыё. На сцэне музыкі, якія выраслі ў эпоху радыё — “Крама”, Neuro Dubel і Pomidor/OFF. Крыху маладзейшыя — :B:N:. Першымі выступалі зусім маладыя (па мерках “дыназаўраў”) — “Мутнаевока”.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-08
(на фота: Аляксандр Памідораў)

“Мутнаевока” з месца ў кар’ер узразае залу рэзкім гітарным гукам. Гурт зараз у выдатнай форме. Саспела зорка! У музыкаў усё атрымліваецца, а франтмэн Яўген Змушка скача па сцэне не горш за Іллю Чарапко-Самахвалава і, не шкадуючы сябе, падае і катаецца па ёй, як ранні Аляксандр Кулінковіч.

Хлопцы адыходзяць ад гранжа ў бок больш удумлівага гуку. На фэсце “Дзень радыё” яны прэзентуюць новую песню “Восьмая восень”.

(32 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 7 мая в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

6 траўня ў Re:Public выступяць легенды айчыннага рока

6 траўня на вялікую сцэну вяртаюцца легенды.

Еўрарадыё запрашае адсвяткаваць Дзень радыё разам! 6 траўня на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (вул. Прытыцкага, 62) зайграюць «Крама», Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF. Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце euroradio.fm

Dzen-Radio-6-maya-fest

«Крама» і Neuro Dubel не штурмавалі «вялікіх» сцэнаў ужо некалькі гадоў. Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А група Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускала альбомы, але выступала хіба што ў падмурках клуба «Гудвін». Нарэшце «генералы айчыннага рока» сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!

:B:N: і Pomidor/OFF з’язляюцца на публіцы нашмат часцей. Бярозаўскі гурт стаўся сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час «Рок-кароны» — за песню года («Дым») і ў якасці гурта года.

Пачатак канцэрта ў 18:00.

Квіткі на фэст «Дзень радыё» ужо ў продажы. Для першых 100 чалавек яны каштуюць 90 тысяч рублёў. Іх пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.

Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (19 павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў.

. Опубликовано 4 апреля в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Фестываль «Даём рады» пройдзе 1 лютага ў RE:PUBLIC

1 лютага ў сталічным клубе Re:Public пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.

“Мы пільна сачылі за ўсімі музычнымі падзеямі, што адбываліся ў мінулым годзе, таму не можам пакінуць сваё меркаванне пры сабе, — тлумачыць ідэю канцэрта рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк. — У межах фэсту мы адзначым лепшых музыкаў, якія, на думку рэдакцыі, цікава і плённа правялі 2012 год”.
 
dajomrady

Даём рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначаем, хто з музыкаў пераплюнуў Элеанору Язерскую, даказаў, што не здольны патануць ні пры якіх ўмовах, разыгрываем эратычную фотасесію сярод беларускіх рок-зорак і раздаём дыскі нашых любімых музыкаў. Так што сюрпрызы вам забяспечаныя!
 
Пачатак імпрэзы ў 18.00, 1 лютага, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА!
 
Кантакты:
e-mail: info@euroradio.fm
Даведка: +37529-6490888

Мерапрыемства ў сацсетках:
http://www.facebook.com/events/100166646828301
http://vk.com/dajomrady

. Опубликовано 10 января в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Ужо сёння! Гурт «:B:N:» з прэзэнтацыяй альбома «Крок за крокам»

Трэцяя пласцінка бярозаўскай каманды атрымала назву «Крок за крокам». Пласцінка была гатовая да выдання яшчэ вясной, але хлопцы вырашылі перачакаць «мёртвы» летні сезон. У выніку ў альбом увойдуць 14 кампазіцый плюс бонус-трэк – кавер на песню «Песняроў» «Чырвоная ружа», паведамляе Еўрарадыё. Да таго ж у альбом увайшла песня-дуэт, якая мае назву «Нас няма» і запісаная разам з Кацярынай Муратавай, з якой музыкі знаёмыя з часоў вучобы ва Універсітэце культуры.

«Альбом зноўку атрымаўся пра каханне! — смяецца франтмэн гурта Алесь Лютыч. — Як жартуюць нашы сябры з IQ-48, што гурт :B:N: грае ў стылістыцы «баба-рок». Але ўсё ж альбом не толькі пра каханне да дзяўчыны, але і пра каханне да Радзімы, і да добрага адпачынку і да іншага». Што тычыцца гучання альбома, тут :B:N: засталіся вернымі сабе. Як распавядае Алесь Лютыч, некаторыя песні будуць значна лягчэйшымі, чым на папярэдніх пласцінках, некаторыя наадварот — больш цяжкімі. Да напісання тэкстаў, за якія звычайна быў адказны Сяргей Машковіч, гэтым разам далучыліся Яўген Бузоўскі з IQ-48 ды бас-гітарыст :B:N: Аляксандр Зайцаў. Запісаць альбом :B:N: вырашылі на прыватнай студыі свайго сябра ў Мінску.

Прэзентацыя «Крок за крокам» адбудзецца ў клубе Re:Public 10-га кастрычніка пры ўдзеле гурта Pananieba. :B:N: абяцаюць сыграць усё самае новае і выбранае з ужо вядомага: «У нас будзе вялікі сэт з 32 песень — увесь новы альбом ды нашы старыя хіты. Плануем адыграць гадзінкі 2,5 не менш! Думаю, прыхільнікам нашай творчасці павінна спадабацца, бо нарэшце яны змогуць пачуць нажыва песні, якія мы ўжо шмат гадоў не гралі».

Праслухаць альбом можна цалкам па спасылцы — http://euroradio.fm/report/euraradyyo-prezentue-novy-albom-bn-krok-za-krokam-118932

10 кастрычніка, клуб Re:public.
Гурт :B:N: з прэзэнтацыяй трэцяга альбома «Крок за крокам»

Найлепшы топ-гурт Беларусі!
Лідэры айчыннай рок-сцэны!
Трэці альбом нарэшце гатовы!

Пры ўдзеле гурта PANaNieba.

Кошт квіткоў:
50 000 — першыя 100
60 000 — астатнія папярэдне
70 000 — у дзень канцэрту. танцпол
80 000 — месца за столікам + кампакт-дыск ад БМАgroup у падарунак!

Кропкі продажу квіткоў:
клюб Re:public
пераход Я.Коласа
пераход Гум
ГЦ Купалаўскі, 19 кропка
ГЦ Рыга, 18 кропка
Інтэрнэт-прожажы: kvitki.by, ticketpro.by

Даведкі: 029-6490888, 033-3091137

. Опубликовано 22 сентября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!