6 траўня ў Re:Public выступяць легенды айчыннага рока
6 траўня на вялікую сцэну вяртаюцца легенды.
Еўрарадыё запрашае адсвяткаваць Дзень радыё разам! 6 траўня на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (вул. Прытыцкага, 62) зайграюць «Крама», Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF. Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце euroradio.fm
«Крама» і Neuro Dubel не штурмавалі «вялікіх» сцэнаў ужо некалькі гадоў. Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А група Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускала альбомы, але выступала хіба што ў падмурках клуба «Гудвін». Нарэшце «генералы айчыннага рока» сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!
:B:N: і Pomidor/OFF з’язляюцца на публіцы нашмат часцей. Бярозаўскі гурт стаўся сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час «Рок-кароны» — за песню года («Дым») і ў якасці гурта года.
Пачатак канцэрта ў 18:00.
Квіткі на фэст «Дзень радыё» ужо ў продажы. Для першых 100 чалавек яны каштуюць 90 тысяч рублёў. Іх пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.
Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (19 павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў.
Tags: :B:N:, Neuro Dubel, Pomidor/OFF, Дзень радыё 6 траўня, Еўрарадыё, Крама