Дзень радыё: На вялікай сцэне выступілі «Мутнаевока», Pomidor/OFF, «Крама», :B:N: і Neuro Dubel

6 траўня ў клубе Re:Public Еўрарадыё зладзіла вялікі канцэрт да Дня радыё. На сцэне музыкі, якія выраслі ў эпоху радыё — “Крама”, Neuro Dubel і Pomidor/OFF. Крыху маладзейшыя — :B:N:. Першымі выступалі зусім маладыя (па мерках “дыназаўраў”) — “Мутнаевока”.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-08
(на фота: Аляксандр Памідораў)

“Мутнаевока” з месца ў кар’ер узразае залу рэзкім гітарным гукам. Гурт зараз у выдатнай форме. Саспела зорка! У музыкаў усё атрымліваецца, а франтмэн Яўген Змушка скача па сцэне не горш за Іллю Чарапко-Самахвалава і, не шкадуючы сябе, падае і катаецца па ёй, як ранні Аляксандр Кулінковіч.

Хлопцы адыходзяць ад гранжа ў бок больш удумлівага гуку. На фэсце “Дзень радыё” яны прэзентуюць новую песню “Восьмая восень”.

(32 фота)

“У маім пакоі найчасцей можна пачуць радыё “Сталіца”, — распавядае Еўрарадыё пасля сэта лідар “Мутнаевока” Яўген Змушка. — Яны ставяць музыку, якая мне падабаецца, і ў іх захаваліся праграмы, дзе людзі проста размаўляюць з вядоўцам, з госцем у студыі. Час ад часу і мяне туды запрашаюць. Для мяне гэта вельмі важна — мець кантакт з людзьмі і такім чынам, праз радыё. Што праўда, яго роля зараз крыху зменшылася. Я ведаю добрых музыкаў, якія пішуць песні адмыслова пад радыёфармат. Іх актыўна круцяць, але сольны канцэрт яны сабраць не могуць…”

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-02

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-01

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-03

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-04

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-05

Тым часам у грымёрцы з’яўляецца Аляксандр Памідораў са сваімі бясконцымі гісторыямі і ўспамінамі. Быццам бы на замову, музыка прыгадвае легендарную мінскую FM-станцыю “101,2”: “З музыкаў там працавалі Лявон Вольскі, Кася Камоцкая… А я прыходзіў і запісваў там розныя жарты і показкі, але грошай за гэта не атрымліваў! Пераацаніць “101,2” цяжка: увесь “Народны альбом” запісаны на іх студыі!”

Pomidor/OFF выходзцяць на сцэну наступнымі. Пакуль музыкі наладжваюцца, вядучы імпрэзы — журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі — задае публіцы пытанні, звязаныя з радыё. Напрыклад, такое: “Ёсць у гурта Queen песня, пад уплывам якой прыдумала свой псеўданім адна эпатажная сучасная спявачка. Пра каго ідзе гаворка?” Думайце, адказ — у канцы тэкста 🙂

Дарэчы, яшчэ адна нагода хадзіць на жывыя канцэрты: за дакладныя адказы на пытанні гледачы атрымліваюць прызы! Еўрарадыё разыгрывае фірмовыя сумкі і майкі, дыскі з беларускай музыкай і прызы ад кампаніі «Рок-салідарнасць».

Pomidor/OFF працягвае “цяжкую” хвалю: грае хіты з альбома і прэзентуе песні з сінгла пад працоўнай назвай “Летняя спёка”, якога гэтай самай летняй спёкай і трэба чакаць.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-06

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-07

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-09

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-10

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-11

І вось, легенда вяртаецца! Словы песень, якія гучаць наступнымі, ведаюць амаль усе. Ды і як не ведаць “Будзь разам з намі”, “Выпі са мной да дна”, “Камэндант”… Шмат для каго з гэтых песень пачалася беларуская мова. Альбому “Хворы на рок’н’рол” гурта “Крама” сёлета спаўняецца 20 гадоў, але ён гучыць так, быццам бы яго запісалі ўчора.

Ігар Варашкевіч выстаўляе мікрафон у залу, і гледачы спяваюць разам. У клубе Re:Public зараз не менш за 800 чалавек… Яшчэ крыху — і на танцполе было б не праціснуцца! У гэты момант мы адчуваем сябе аднадумцамі. Беларускі рок патрэбны, беларускі рок жывы! І пад сумнае, але ўжо неўміручае “Будзь разам з намі” верыцца, што светлы анёл сапраўды вернецца, і ахіне нас. І рок’н’рол дапаможа.

“Я вырас у часы, калі асноўнай крыніцай інфармацыі было радыё”, — кажа са сцэны лідар «Крама» Ігар Варашкевіч. Паважанага віда мужыкі ў касухах з разуменнем ківаюць галовамі. Але большая частка танцпола верыць з цяжкасцю. Можа быць, гэта першы раз, калі фанаты :B:N: трапляюць на канцэрт “Крамы”. Усё ж такі музыкі з Бярозы нашмат маладзейшыя. А паўза паміж вялікімі выступамі “Крамы” накрыла апошнія пару гадоў…

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-12

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-13

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-14

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-15

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-16

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-17

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-18

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-19

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-20

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-21

На сцэне :B:N:, і танцпол, крыху суцішаны блюзам, ізноў разыходзіцца! Пачынаецца слэм, а дзве прыгожанькія паненкі нават вырашаецца на стэйдждайвінг! Бярозаўскія рамантыкі на хвалі: іх любяць за

Не абыходзіцца і без непаразуменняў: “Цікава, ён быў у Токіа, ці проста так спявае?” — пытаецца ў мяне дзяўчына на танцполе, калі Алесь Лютыч спявае песню “Толькі я”. Я толькі ўсміхаюся ў адказ, і дзяўчына вельмі просіць не выдаваць яе.

:B:N: не граюць ні “Не трывай”, ні “Спіралі”, ні “Дажджамі”, але і без гэтых бясспрэчных хітоў іх сэт “заходзіць”. Нарэшце, гучыць фірмовы кавер на “Канюшню”.

“У Бярозе мы слухаем радыё “Брэст”. А калі едзем куды-небудзь, мне больш падабаецца ставіць музыку з флэшкі, — распавядае Алесь Лютыч, вярнуўшыся са сцэны. — Што праўда, бывае такі настрой, што флэшку адключаеш і настройваешся на якую-небудзь мясцовую хвалю”.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-22

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-23

Апошняе пытанне ад Іллі Маліноўскага — і сцэну акупуе Neuro Dubel! Музыкі зараз занятыя ўзнаўленнем напаўзабытых песень, але берагуць іх для сольнага канцэрта 17 траўня. Нават песню “Гагарин” выкрэсліваюць з сэт-ліста.

“Резиновый дом” там застаецца, але яго “дзюбеля” сыграць не паспяваюць… «Раз, два, три», “Сергей Иваныч”, “Самураи”… Аляксандр Кулінковіч сігае на рукі фанатаў, спявае з танцпола, але яго асцярожна вяртаюць на сцэну. І не менш традыцыйны фінал — “Ничего на Свете больше нету!”

“На наступным канцэрце мы табе 16 “Резиновых домов” сыграем, і яшчэ на біс!” — жартуе гітарыст гурта Віталь Абрамовіч, калі я скарджуся на адсутнасць любімай песні.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-24

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-25

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-26

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-27

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-28

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-29

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-30

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-31

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-32

Тым часам, на гадзінніку 23:00. Дзень радыё… Толькі праз гадзіну! Але мы ўжо адсвяткавалі. І не горшым чынам!

Да, ледзь не забыўся… Правільны адказ на пытанне Іллі Маліноўскага — Lady Gaga. І квіноўская песня “Radio Gaga” сёння вельмі да месца!

Тэкст: Еўрарадыё
Фота: Антон Сурапін

Tags: , , , , , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: