Станислав Шушкевич
Сёння Станіслаў Шушкевіч, разбуральнік савецкага звязу, выступіў на «шчырай гутарке» з «Маладымі дэмакратамі». Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў моладзі, як ён атрымлівае пенсію ў тры тысячы дзвесце беларускіх рублёў, пра тое, як ён цэлы месяц вучыў расейскай мове Лі Харві Освальда, меркаванага забойцу Джона Кэнэдзі.
Успамінаў, як Лукашэнка працаваў у турэмнай сістэме і аднойчы падарыў Станіславу Станіслававічу цэлы багажнік агуркоў. Таксама прафесар падзяліўся, што пасля падпісання Белавежскага пагаднення ніхто не застаўся цвярозым.
«Спрабаваць перавыхаваць Лукашэнку, усё роўна, як спрабаваць воўка зрабіць вегатарыянцам», падкрэсліў Станіслаў Шушкевіч.
Фото: Сергей Ягело. Текст: Максим Чернявский
Tags: Belarus Opposition, photo, Photo Belarus, Беларусь, лица Беларуси, Станислав Шушкевич, фото Шушкевич
[…] 1-ы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, Станіслаў Шушкевіч: […]
[…] Пятага кастрычнiка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбылася публiчная лекцыя Сяргея Дубаўца “Жыццё ў спыненым часе” з цыклу “Urbi et Orbi”. Гл. таксама: Станислав Шушкевич […]