Станислав Шушкевич
Сёння Станіслаў Шушкевіч, разбуральнік савецкага звязу, выступіў на «шчырай гутарке» з «Маладымі дэмакратамі». Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў моладзі, як ён атрымлівае пенсію ў тры тысячы дзвесце беларускіх рублёў, пра тое, як ён цэлы месяц вучыў расейскай мове Лі Харві Освальда, меркаванага забойцу Джона Кэнэдзі.
Успамінаў, як Лукашэнка працаваў у турэмнай сістэме і аднойчы падарыў Станіславу Станіслававічу цэлы багажнік агуркоў. Таксама прафесар падзяліўся, што пасля падпісання Белавежскага пагаднення ніхто не застаўся цвярозым.
«Спрабаваць перавыхаваць Лукашэнку, усё роўна, як спрабаваць воўка зрабіць вегатарыянцам», падкрэсліў Станіслаў Шушкевіч. Смотреть далее »