Шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў «Дзяды»
Традыцыйнае шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры адбыліся 10 лістапада. Каля 70 чалавек прайшлі ад палаца культуры «Лошыцкі» да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, піша газета Новы Час.
Гл. таксама: «Дзяды-2013″ у тварах. Фотарэпартаж Мікіты Броўкі і «Дзяды-2013″ прайшлі ў Мінску
Напрыканцы акцыі людзі ў цывільным затрымалі актывіста Леаніда Смаўжа. Момант затрымання зафіксаваў фотакарэспандэнт TUT.BY Аляксандр Корсакаў. Відавочна, прычынай затрымання стала майка з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», якую апрануў Смоўж.
— Яго затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту, — расказаў журналіст Антон Сурапін, які стаў сведкам здарэння. — Ён падыходзіў да прыпынку. Пад’ехаў аўтобус, і ён пабег, каб схавацца ў ім ад людзей у цывільным. Спецслужбісты пабеглі за ім, схапілі і пасадзілі ў сваю машыну, якая ўжо чакала іх побач з прыпынкам.
(14 фота)
Tags: Photo Belarus, photonews Belarus, Дзяды-2013, Леанід Смаўж, Шэсце ў Лошыцкі яр
[…] Гл. таксама: Белорусы провели акцию солидарности у посольства Украины і Шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў «Дзяды» […]