«Дзяды-2013» прайшлі ў Мінску — Абноўлена

У нядзелю, 3 лістапада, у Мінску прайшло традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах памяці продкаў, загінулых падчас бальшавіцкага тэрору. У ім удзельнічалі каля 500 чалавек, піша Наша Ніва.

Гл. таксама: В Минске прошли «Дзяды» (2012) і Традиционный «Чернобыльский шлях-2013″ прошел в Минске

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-01

Шэсце, заяўнікам якога выступае Кансерватыўна-хрысьціянскай партыя — БНФ, дазволена ўладамі.

Збор удзельнікаў адбыўся а 10:30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). З 11:00 да 14:30 да ўрочышча Курапаты праходзіла шэсце.

Удзельнікі ішлі па традыцыйным маршруце ад мінскага парку Чалюскінцаў праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі. Людзі няслі бел-чырвона-белыя сцягі і крыжы, якія ўсталявалі у Курапатах, а таксама свечкі і кветкі.

(15 фота)

Ад 30 кастрычніка 1988 года [першы раз адзначэнне было ў 1987 г.] традыцыйны дзень памінання нябожчыкаў — Дзяды — набыў характар грамадска-палітычнай падзеі.

У мінулы панядзелак гісторык Ігар Кузняцоў назваў колькасць рэпрэсаваных сталіністамі ў Беларусі ў 1930-1940-я гады. Рэпрэсавана было ад 1,4 да 1,625 млн чалавек (у пачатку 1990-х гучала лічба — 600 тыс.), расстраляна было не менш за 377 тыс. Большая іх частка знішчаныя ў Мінску і ваколіцах.

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-02

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-03

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-04

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-05

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-06

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-07

Ва ўрочышчы Курапаты:

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-2

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-3

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-4

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-5

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-6

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-7

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-8

Dzyadi-2013-u-Minsku-3-listapada-9

Фота: Антон Сурапін
Тэкст: Наша Ніва

Tags: , , , , , , ,

2 комментария к “«Дзяды-2013» прайшлі ў Мінску — Абноўлена”

  1. Фота: «Дзяды-2013″ прайшлі ў Мінску | Belarusian News Photos сказал :

    […] News Photos ужо апублікаваў фотарэпартаж Антона Сурапіна з шэсця. Таксама мы […]

  2. Шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў «Дзяды» | Belarusian News Photos сказал :

    […] Гл. таксама: «Дзяды-2013″ у тварах. Фотарэпартаж Мікіты Броўкі і «Дзяды-2013″ прайшлі ў Мінску […]

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: