Погляд гледача: Акустычны канцэрт гурта :B:N: 13 лютага
13 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна, ў малой зале КЗ «Мінск» з вялікай акустычнай праграмай упершыню выступіў вядомы беларускамоўны гурт :B:N:
Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды сьпявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень зь якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефэсьце «На скрыжаваньнях Эўропы». Удзельнічалі ў якасьці гасьцей у фэстах «Басовішча» ў 2004—2007, 2009 гадох, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсьце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 году гурт выпусьціў інтэрнэт-самотнік «Жыцьцё маё», які зьяўляецца адным з этапаў напісаньня новага альбома, — паведамляе Вікіпедыя.
Belarusian News Photos часта асвятляе розныя канцэрты, але фатограф проекту выступае ў ролі фатографа. На канцэрце :B:N:, што адбыўся 13 лютага карэспандэнт не лётаў па розныя ракурсы па ўсёй залі, а проста заняў месца сярод гледачоў і з адной кропкі зрабіў наступны рэпартаж. Атрымаўся эксперымент ці не, судзіць вам, шаноўныя гледачы!
(16 фота)
Вакаліст гурта IQ48 Аляксандр Ракавец пасярод канцэрта выйшаў на сцэну, але не для таго, каб спець з :B:N:. Аляксандр правёў невялічкі конкурс. Канцэрт адбыўся напярэдадні Дня святога Валянціна, і конкурс быў адпаведны. З ліку гледачоў былі на сцэну былі запрошаны 3 закаханыя пары, але выйшла толькі адна. І гэтай пары трэба было прызнацца друг другу ў каханні, за што маладыя людзі атрымалі падарункі.
Адну песню з :B:N: заграў і акардыяніст гурта «Кальмары»:
А напрыканцы імпрэзы, калі Алесь Лютыч чытаў чарговае пытанне з зала, дайшоў да пытання: «Ці можна з вамі спець хоць адну песню?» Літаральна праз 30 секунд аўтар пытання ўжо стаяла на сцэне і выконвала песню :B:N: разам з самім гуртом:
Tags: :B:N: 13 лютага Мінск фота, Акустычны канцэрт гурта :B:N: 13 лютага, гурт BN, гурт Бяз назвы Бяроза