Погляд гледача: Акустычны канцэрт гурта :B:N: 13 лютага
13 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна, ў малой зале КЗ «Мінск» з вялікай акустычнай праграмай упершыню выступіў вядомы беларускамоўны гурт :B:N:
Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды сьпявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень зь якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефэсьце «На скрыжаваньнях Эўропы». Удзельнічалі ў якасьці гасьцей у фэстах «Басовішча» ў 2004—2007, 2009 гадох, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсьце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 году гурт выпусьціў інтэрнэт-самотнік «Жыцьцё маё», які зьяўляецца адным з этапаў напісаньня новага альбома, — паведамляе Вікіпедыя.
Belarusian News Photos часта асвятляе розныя канцэрты, але фатограф проекту выступае ў ролі фатографа. На канцэрце :B:N:, што адбыўся 13 лютага карэспандэнт не лётаў па розныя ракурсы па ўсёй залі, а проста заняў месца сярод гледачоў і з адной кропкі зрабіў наступны рэпартаж. Атрымаўся эксперымент ці не, судзіць вам, шаноўныя гледачы!
(16 фота) Смотреть далее »