Будслаўскі фэст-2013: Вечар 5 ліпеня
Юбілейны Будслаўскі фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, праходзіць у мястэчке 5-6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці праходзяць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры».
Гл. таксама: Будслаўскі фэст-2013: Ноч з 5 на 6 ліпеня і Працэсія Божага Цела ў Мінску расцягнулася на сотні метраў
Традыцыя масавых пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю, на пачатку 1990-х.
Вернікі з Беларусі і ўсяго свету пешшу і цягнікамі, машынамі і аўтобусамі сыходзяцца і з’язджаюцца да касцёла пакланіцца абразу, які называюць Нябеснай Апякункай Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым велічным і, урэшце, самым беларускім святам краіны, паведамляе Наша Ніва.
(16 фота)
Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі паломнікаў у Будслаў. З чыгуначнай станцыі людзі некалькі кіламетраў пешшу дабіраліся да фэста:
З Ватыкана ў Беларусь прыбыў старшыня Папскага савета, кардынал па міжрэлігійным дыялогу Жан-Луі Таран (Jean-Louis Tauran). Ён таксама наведаў Будслаўскі фэст:
Tags: Jean-Louis Tauran, photonews Belarus, Будслаўскі фэст, Жан-Луі Таран, пілігрымы, фестиваль в Будславе 2013 фото
[…] Гл. таксама: Будслаўскі фэст-2013: Вечар 5 ліпеня […]