Юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю абраза Маці Божай у Будславе, распачаўся 5 ліпеня. На начную ўрачыстую працэсію сабралася каля 40 тысяч вернікаў, паведамляе Наша Ніва.
Гл. таксама: Будслаўскі фэст-2013: Вечар 5 ліпеня
Працэсія з копіяй абраза Маці Божай вакол парка, а пасля — святая Імша распачаліся а 24 гадзіне. Перад гэтым прайшоў рахунак сумлення.
(16 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 6 июля в рубрике Религия. | Один комментарий
Юбілейны Будслаўскі фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, праходзіць у мястэчке 5-6 ліпеня. Сёлетнія ўрачыстасці праходзяць пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры».
Гл. таксама: Будслаўскі фэст-2013: Ноч з 5 на 6 ліпеня і Працэсія Божага Цела ў Мінску расцягнулася на сотні метраў
Традыцыя масавых пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю, на пачатку 1990-х.
Вернікі з Беларусі і ўсяго свету пешшу і цягнікамі, машынамі і аўтобусамі сыходзяцца і з’язджаюцца да касцёла пакланіцца абразу, які называюць Нябеснай Апякункай Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым велічным і, урэшце, самым беларускім святам краіны, паведамляе Наша Ніва.
(16 фота) Смотреть далее »
Антон Суряпин. Опубликовано 6 июля в рубрике Религия. | Один комментарий