9 снежня ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»
У нядзелю, 9 снежня, ў 18.00 па адрасе вул.Кастрычніцкая, 19М пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Падчас імпрэзы ў студыі «ZНЯТА» будуць паказаны лепшыя конкурсныя працы а таксама ўручаны прызы пераможцам.
Конкурс «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» стартаваў у верасні, ягонымі ўдзельнікамі сталі 11 аўтараў, якія даслалі 14 мультымедыйных праектаў. Гэта міні-фільмы, зробленыя з фатаграфічных выяваў з выкарыстаннем відэа, гуку і тэкстаў.
Госцем цырымоніі будзе фотажурналіст Юрый Козыраў, шасцікротны пераможца World Press Photo.
Tags: Belarus Press Photo, Belarus Press Photo Multimedia, Прэс-фота Беларусі мультымедыя